Веніямін Гарадзецкі
Веніямін Барысавіч Гарадзецкі (нарадзіўся 13 красавіка 1919, Бабруйск) — савецкі габрэйскі спартовец (рускія шашкі), трэнэр і шашачны кампазытар. Гросмайстар СССР (1962), міжнародны гросмайстар.
Веніямін Гарадзецкі | |
Род дзейнасьці | савецкі шашыст, міжнародны гросмайстар |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 красавіка 1919 |
Месца нараджэньня | Бабруйск, Менская губэрня, ЛітБелССР |
Дата сьмерці | 9 лістапада 2014 (95 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Пераможца першынства СССР сярод юнакоў (1936). Трохразовы чэмпіён РСФСР. Судзьдзя Ўсесаюзнае катэгорыі (1957), судзіў чэмпіянаты Масквы. Чэмпіён СССР па рускіх шашках (1961). Акадэмік Пецярбурскай акадэміі шахматнага і шашэчнага мастацтва.
У 1937—1941 вучыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на фізыка-матэматычным факультэце, вучобу скончыў у Маскоўскімдзяржаўным унівэрсытэце (1946). Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў інжынэрам-дасьледнікам у абароннай прамысловасьці.
Веніямін Гарадзецкі — выбітны шашачны тэарэтык, сярод яго адкрыцьцяў — фэнамэнальны доказ выйгрышу чорных пасьля дэбютнага 1. ed4 ba5 2.gh4 (пазыцыя ўзьнікае і пасьля 1.gh4 ba5 2. ed4) (ж. 64, 1968, № 7). Выбітны прапагандыст гульні, аўтар 14 кніг, сярод іх «Кніга аб шашках».
Публікаваўся ў шматлікіх часопісах і газэтах, у тым ліку ў 1930-я на ідышы ў часопісе «Октобэр» (Кастрычнік, Менск). На працягу шматлікіх гадоў рэдагаваў шашачны аддзел у «Учительской газете» і «Вечерней Москве» (псэўданім — Б. Янев). На працягу 1970—1980-х вёў шашачную рубрыку ў адзіным у СССР часопісе на ідышы «Совэтыш геймлянд» (Савецкая радзіма, Масква); пасьля матэрыялы гэтай рубрыкі былі апублікаваныя ў выглядзе кніжнага дадатку да часопісу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Роман Василевский. Сюжеты Городецкого.//Русский Базар № 50 (608) 13 — 19 декабря, 2007
- [1]
- Варжапетян В.Судьба всегда играет черными : Вениамину Городецкому — 80! / 64 — Шахматное обозрение. — 1999. — N 4. — С. 55
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |