Велікашылавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Велікашы́лавіцкі сельсавет[a] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікія Шылавічы.
Гісторыя
рэдагавацьСельсавет утвораны 7 жніўня 1979 году.
18 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Дзеравянчыцкаму сельсавету[1].
Населеныя пункты
рэдагаваць6 вёсак — Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы, Чапялёва, Шылавічы і Якімавічы. Агульнае насельніцтва вёсак — 1310 чалавек.
Геаграфія
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьТэрыторыя складае 6 265 га. Працуюць сельскія гаспадаркі калгаснага тыпу, фэрмэрская гаспадарка «Астравок».
Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, турызму
рэдагаваць- Дом культуры
- Два ФАПы
- Велікашылавіцкая сярэдняя школа
- Дашкольная ўстанова ясьлі-дзіцячы садок
- Раённая турысцкая база
- 5 крамаў
- Паштовае аддзяленьне
- Вясковая бібліятэка і інш.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьГеалягічны помнік каля в. Якімавічы — вялізны камень, які складаецца з двух злучаных паміж сабою валуноў. Даўжыня камня — 3,5 м, шырыня — 3 м, вышыня — каля 3,5 м.
- в. Шылавічы: сьпіртавы завод Пуслоўскіх (пач. 20 ст.)
- в. Вялікія Шылавічы: царква Казанскай іконы Божай маці (пер. пал. 19 ст.)
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Састарэлая назва — Вялікашы́лавіцкі сельсавет.