Вежа Эўрыка
Вежа Эўрыка (па-ангельску: Eureka Tower) — самы высокі небасяг Мэльбурну і адзін з самых высокіх на аўстралійскім кантынэнце (на другім месцы пасьля Q1 Tower). Вышыня збудаваньня 297 мэтраў (91 паверх і 1 падземны). Будаўніцтва аб’екта распачалося ў жніўні 2002 году і скончылася 1 чэрвеня 2006 году. Афіцыйнае адкрыцьцё гмаха адбылося 11 кастрычніка 2006 году. Праект будынка быў распрацаваны мэльбурнскім архітэктурным агенцтвам «Fender Katsalidis Australia», будаўніцтва ж вялося аўстралійскай кампаніяй «Grollo Australia». На 84 паверсе будынка знаходзіцца пляцоўка для агляду. Eureka Tower зьяўляецца найвышэйшым жылым будынкам у сьвеце, калі лічыць колькасьць паверхаў, аднак, калі ўлічваць шпіль будынка, то самым высокім жылым домам зьяўляецца іншая аўстралійская вежа Q1 Tower.
Вежа Эўрыка | |
Eureka Tower | |
Тып | жылы будынак |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Аўстралія, Мэльбурн |
Уладальнік | Grocon |
Пачатак будаўніцтва | 2002 |
Сканчэньне будаўніцтва | 2006 |
Дах | 297 м |
Колькасьць паверхаў | 91+1 падземны |
Колькасьць ліфтаў | 13 |
Архітэктар | Фэндэр Катсалідыс |
Інжынэр-будаўнік | Eureka Tower Pty Ltd |
Каардынаты | 37°49′18″ пд. ш. 144°57′52″ у. д. / 37.82167° пд. ш. 144.96444° у. д.Каардынаты: 37°49′18″ пд. ш. 144°57′52″ у. д. / 37.82167° пд. ш. 144.96444° у. д. |
Вежа Эўрыка |
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьВежа Эўрыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў