Амбразура
Амбразура (па-француску: embrasure) — прастакутная арачная або круглая адтуліна ў сьценах ці земляных валах раструбам вонкі для вядзеньня вагня з гарматаў ці ручной вагняпальнай зброі.
На Беларусі амбразура вядома з XVI стагодзьдзя.
Прызначаныя для ручной вагняпальнай амбрузары называлі таксама байніцамі.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.