Ваш (востраў)

востраў Гаіці

Ваш (па-француску: Île à Vache — Каровін востраў) — невялікі востраў даўжынёй 13 км, шырынёй 3,2 км і плошчай каля 52 км², які знаходзіцца да паўднёвага захаду ад вострава Гаіці. Уваходзіць у склад Паўднёвага дэпартамэнта Гаіці (акруга Ле Ке).

Ваш
Плошча 52 км²
Найвышэйшы пункт 150 м
Краіна Гаіці
Вобласьць Паўднёвы дэпартамэнт
Насельніцтва 15 000чалавек
Каардынаты 18° пн. ш. 73° у. д. / 18° пн. ш. 73° у. д. / 18; 73Каардынаты: 18° пн. ш. 73° у. д. / 18° пн. ш. 73° у. д. / 18; 73
Ваш на мапе Гаіці
Ваш
Ваш
Ваш

Заходняя частка вострава — узвышаная, у той час як усходняя частка зьяўляецца багністай — там знаходзіцца адзін з найбуйнейшых мангравых лясоў у Гаіці[1]. Востраў зьяўляецца адным з самых папулярных турыстычных месцаў у Гаіці: на ім знаходзяцца два турыстычных курорта: Порт Морган і Абака-Бей.

  1. ^ T. Brooks & L.M. Davalos (2001) The Birds of Île-à-Vache, Haiti. Caribbean Journal of Science. Праверана 2006-08-30 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць