Вацлаў (Вацік) Антонавіч Лявіцкі — сярэдні сын беларускага літаратара Ядвігіна Ш.

Ссыльны здымак Вацлава Лявіцкага (справа) з дарчым надпісам па-беларуску: На памяць даражэнькай мамачцы і сястрыцы ад В. Лявіцкага. 38 года X. 26

Біяграфія

рэдагаваць

Даты жыцьця невядомыя. Сын Антона Лявіцкага і Люцыі з Гнатоўскіх. Паводле Зоські Верас, Вацлаву ў 1916 было «гадоў дзесяць-адзінаццаць». З трынаццаці гадоў гаспадарыў у Карпілаўцы. Быў высокі, меў зялёныя вочы. Доўгі час заставаўся непісьменным, а чытаць і пісаць навучыўся дома.

Пэўны час служыў у войску, аднак з службы быў адкліканы і як сын фальваркоўца высланы на Поўнач — у Архангельшчыну, на Паўночную Дзьвіну. Пасьля адбыцьця высылкі вярнуцца на радзіму не дазволілі. Працаваў у лясной прамысловай гаспадарцы паблізу Томска, на лесапавале страціў вока і быў пасьля конюхам. Тут жа і загінуў, пра што паведаміў сям'і Язэпа Лёсіка Вацлаваў таварыш.

Ведала сярэдняга сына Ядвігіна Ш. і пляменьніца Янкі Купалы Ядвіга Раманоўская, якая бывала ў Карпілаўскай школе.

Літаратура

рэдагаваць
  • Содаль, У. Вугельчыкі з попелу: Малавядомыя старонкі з біяграфіі Ядвігіна Ш. // Роднае слова. — Мн.: 1999. — № 12. — С. 186—187.