Вахтанг Кікабідзэ
Вахта́нг Канстанці́навіч Кікабі́дзэ (па-грузінску: ვახტანგ კიკაბიძე; 19 ліпеня 1938 — 15 студзеня 2023[3]), таксама вядомы як Буба Кікабідзэ (груз. ბუბა კიკაბიძე) — савецкі і грузінскі сьпявак, актор, сцэнарыст, прадусэр, кампазытар. Народны артыст Грузінскай ССР (1980), Заслужаны артыст Украіны (2013), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (2013).
Вахтанг Кікабідзэ | |
ვახტანგ კიკაბიძე | |
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1938 (86 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Тбілісі, Грузінская ССР |
Дата сьмерці | 15 студзеня 2023[1][2] (84 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пухліна мозгу[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Сябра ў | Dielo[d] і Арэра[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0452795 |
Сайт | buba.diaspora.ru |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЖыў у тбіліскім прадмесьці Веры.
Скончыўшы школу, у 1955—1957 роках навучаўся ў Тбіліскім унівэрсытэце. У 1959 року пайшоў працаваць у Тбіліскую філярмонію. У 1961—1963 роках навучаўся ў Тбіліскім інстытуце замежных моваў.
У 1966 року Вахтанг Кікабідзэ прыйшоў у ансамбль «Арэра» (ударныя інструмэнты, сьпеў). Прыблізна ў той жа час сьпяваў у квартэце «Дыэла».
Таксама ў 1966 року дэбютаваў у кіно — «Сустрэча ў гарах». У 1969 року ўпершыню зьняўся ў Георгія Данэліі ў фільме «Не тужы!» (прыз за найлепшую мужчынскую ролю Міжнароднага кінафэстывалю ў Картагене, 1970).
У сьнежні 1976 року як кіраўнік ансамблю «Арэра», разам з Нані Брэгвадзэ, выступіў у фінале фэстывалю «Песьня году», пазьней яшчэ 5 разоў трапляў у фіналы.
У кінэматографе стварыў галерэю пэрсанажаў у фільмах, якія сталі ўлюбёнцамі народу: «Не тужы!», «Зусім запрапашчы», «Міміно» і «Фартуна», зьнятыя рэжысэрам Георгіем Данэліям. Выканаўца шматлікіх папулярных песьняў («Чыто гврыта», «Мае гады — маё багацьце» й інш.).
У часе расейска-грузінскай вайны Кікабідзэ адмовіўся ад уручанага яму раней ордэна Дружбы на знак пратэсту супраць дзеяньняў Расеі.
Памёр 15 студзеня 2023 году[4].
Фільмаграфія
рэдагавацьАктор
рэдагаваць- 1966 — «Сустрэча ў гарах»
- 1967 — «Арэра»
- 1969 — «Не тужы!»
- 1971 — «Я, сьледчы»
- 1972 — «Зусім запрапашчы»
- 1974 — «Мэлёдыі Вэрыйскага кварталу»
- 1974 — «Зьніклая экспэдыцыя»
- 1977 — «Міміно»
- 1980 — «Да сустрэчы, дружа…»
- 1981 — «Бывай здаровы, шаноўны»
- 1983 — «Ранак без адзнак»
- 1984 — «ТАСС упаўнаважаны заявіць…»
- 1984 — «Вольга і Канстанцін»
- 1985 — «Мужчыны і ўсе астатнія»
- 2000 — «Фартуна»
- 2013 — «Ку! Кін-дза-дза»
Рэжысэр і сцэнарыст
рэдагаваць- 1981 — «Бывай здаровы, шаноўны»
- 1985 — «Мужчыны і ўсе астатнія»
Дыскаграфія
рэдагаваць- 1971 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
- 1973 — «Пяе Буба Кікабідзэ» (ЕР)
- 1973 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
- 1978 — «Пяе Буба Кікабідзэ» (ЕР)
- 1979 — «Пока сердце поёт» (LР)
- 1979 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (MC)
- 1980 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ. Песьні Аляксея Экімяна» (ЕР)
- 1980 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
- 1981 — «Пажаданьне. Песьні Аляксея Экімяна пяе Вахтанг Кікабідзэ» (LР)
- 1983 — «Вахтанг Кікабідзэ пяе песьні А. Марозава» (ЕР)
- 1994 — «Мае гады»
- 1996 — «Ларысу Іванаўну хачу»
- 1997 — «Ліст да сябра»
- 1997 — «Сакрэт шчасьця»
- 1999 — «Танга каханьня»
- 2001 — «Найлепшыя песьні»
- 2003 — «Грузія, любов мая (Тбіліскія песьні)» (2 CD)
- 2004 — «Старыя-збойцы»
- 2006 — «Экімян. Кікабідзэ. Вось і сустрэліся»
- 2006 — «Grand Collection»
- 2006 — «Танцы, шманцы, абдыманцы»
- 2007 — «Я жыцьцё не прысьпешваю»
- 2008 — «Проза жыцьця»
- 2018 — «Вэрсіі, якія не ўвайшлі ў складанкі»
Сям’я
рэдагавацьБацька — малодшы лейтэнант Канстанцік Кікабідзэ (1906—1942), зьніклы бязь вестак у часе нямецка-савецкай вайны. Маці — княгіня Манана Багратыёні-Давіташвілі.
У 1965 року Вахтанг Кікабідзэ ўзяў шлюб з Ірынай Кебадзэ. Маюць сына Канстанціна і прыёмную дачку Марыну Сагарадзэ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Умер Вахтанг Кикабидзе (рас.) // Газета.Ru — 2023.
- ^ Скончался Вахтанг Кикабидзе (рас.) // Известия — 2023.
- ^ У Грузіі памёр актор Вахтанг Кікабідзэ
- ^ У Грузіі памёр актор Вахтанг Кікабідзэ
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вахтанг Кікабідзэ (анг.) на сайце IMDb