Аляксандар Грыгор’еў
Алякса́ндар Уладзі́меравіч Грыго́р’еў (15 лютага 1923, в. Макаркі Беластоцкага ваяводзтва — ?) — беларускі дысідэнт, удзельнік антысавецкага падпольля, палітычны вязень.
Аляксандар Грыгор’еў | |
Род дзейнасьці | дысідэнт |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 лютага 1923 |
Месца нараджэньня | в. Макаркі Беластоцкага ваяводзтва |
Жыў у Жабінцы, у 1963 г. працаваў сьлесарам-турбіністам на цукровым заводзе.
У 1950-х заснаваў падпольную арганізацыю «Беларуская рэвалюцыйная партыя», у якую ў 1960 г. прыцягнуў Васіля Ракашэвіча зь вёскі Смалянікі Ляхавіцкага раёну. Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, арганізацыя мела на мэце ўзброеную барацьбу з Савецкай уладаю, дзеля чаго плянавалася стварыць разгалінаваную падпольную сетку.
18 верасьня 1963 арыштаваны. Асуджаны Берасьцейскім абласным судом 10 красавіка 1964 паводле артыкулаў 67 ч. 1 (антысавецкая агітацыя і прапаганда), 69 (арганізацыйная дзейнасьць і ўдзел у антысавецкіх арганізацыях), 15-87 ч. 2 Крымінальнага кодэксу БССР да 7 гадоў лягероў і 3 гадоў высылкі. Адбываў тэрмін у Дубраўлаге (Зубава-Палянскі раён Мардовіі, РСФСР). Пастановаю пленума вышэйшага суда БССР 23 ліпеня 1964 тэрмін зьменшаны да 3 гадоў, высылка выключана.
Далейшы лёс невядомы. Дакуманты захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Фэдэрацыі, Расейскім дзяржаўным архіве найноўшай гісторыі і Навукова-інфармацыйным і асьветніцкім цэнтры «Мэмарыял».
Літаратура
рэдагаваць- Дзярновіч, А. Індэкс рэпрэсаваных // Наша Ніва. — № 58[10]. — С. 653.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьпіс ахвяраў. Навукова-інфармацыйны і асьветніцкі цэнтар "Мэмарыял". Праверана 15 красавіка 2016 г. Архіўная копія ад 31 студзеня 2011 г.
- Персаналіі // Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік. / Аўтар-укладальнік Алег Дзярновіч. — Мн.: Athenaeum, 2004. — Т. 1. — (Калекцыя “Архіў Найноўшае Гісторыі”). — ISBN 985-6374-08-1