Васі́ль Сьцяпа́навіч Казако́ў (4 сакавіка 1935, в.Усушак Чавускага раёна Магілёўскай вобласьці — 9 верасьня 2018[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністар аховы здароўя незалежнай Беларусі з 1990 па 1994 год.

Васіль Казакоў
Нацыянальны сьцяг Беларусі Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
17 ліпеня 1990 — 25 кастрычніка 1994
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: пасада створаная
Наступнік: Інэса Драбышэўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 сакавіка 1935
Сьцяг Беларускай ССР в.Усушак Чавускі раён, БССР
Памёр: 9 верасьня 2018 (83 гады)
Адукацыя: Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут
Узнагароды:
Заслужаны лекар Беларускай ССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Казакоў.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1959 годзе скончыў Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут.

Пасьля заканчэньня ВНУ вярнуўся ў родны рэгіён, дзе прайшоў усе прыступкі службовай лесьвіцы — ад шараговага ўрача да абласнога кіраўніка. Чатыры гады працаваў тэрапэўтам Хоцімскай райбальніцы, яшчэ пяць гадоў — намесьнікам галоўнага ўрача.

З 1965 па 1972 гады ўзначальваў Касьцюковіцкую райбальніцу. У 1972 яму прапанавалі пасаду намесьніка загадчыка аддзела аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, а потым 9 гадоў ён кіраваў гэтым аддзелам.

У 1987—1990 — намесьнік міністра аховы здароўя БССР.

У 1990[2] — 1994[3] гг. — міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 1994 году — галоўны ўрач санаторыю-прафілякторыю «Сьвітанак».

Пад рэдакцыяй В. Казакова выдадзены «Даведнік лекара агульнай практыкі» ў 2 тамах. Ён — аўтар шэрагу прац пра захворваньні дзяцей у Беларусі пасьля аварыі на ЧАЭС.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць