Васіль Давыдзенка
Васіль Давыдзенка (3 чэрвеня 1933, в. Нежыхаў Брагінскі раён — 27 верасьня 1987, Менск) — беларускі мэдык і пісьменьнік.
Васіль Давыдзенка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 чэрвеня 1933 |
Памёр | 27 верасьня 1987 (54 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | анколяг, пісьменьнік |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Менскай мэдыцынскай навучальні ў 1953 годзе працаваў лябарантам на катэдры ядзернай фізыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе №3 у Менску. У 1955-1957 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў лячэбны факультэт Менскага мэдыцынскага інстытуту ў 1963 годзе. Працаваў лекарам-анколягам у менскай клініцы №1, а ў 1965-1987 гадах — у навукова-дасьледчым Інстытуце анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Міністэрства аховы здароўя БССР.
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачаў у час вучобы ў шматтыражцы інстытуту. Аўтар кніг аповесьцей і апавяданьняў «Жывыя струны» (1978), «Свае і чужыя дарогі» (1983).
Літаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X