Васіль Уладзімеравіч Івашын (9 траўня 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, пэдагог. Акадэмік НАН РБ (1995), акадэмік АПН СССР (1967), доктар філялягічных навук (1965), прафэсар (1973). Замежны член Расейскай акадэміі адукацыі (1999).

Васіль Івашын
Дата нараджэньня 9 траўня 1913(1913-05-09)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 лістапада 2009(2009-11-06)[1] (96 гадоў)
Месца вучобы Менскі пэдагагічны інстытут (1938)
Занятак пэдагог
Навуковая сфэра Мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1965)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1938). З 1946 г. у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1967—1978 гг. дырэктар НДІ пэдагогікі Міністэрства адукацыі Беларусі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2] (1995). Навуковыя працы па пытаньнях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, мэтадалёгіі і мэтодыкі выкладаньня літаратуры ў школе.

  • Янка Купала — вялікі народны паэт. Мінск. 1952.
  • Янка Купала. Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905-1907 гг. Мінск. 1953.
  • Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры. Мінск. 1955.
  • М. Горький и белорусская литература начала XX ст. Минск. 1956.
  • У истоков социалистического реализма. Минск. 1963
  • Да вышынь рэалізму. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. Мінск. 1983.
  • Выверанае жыццём. Творчая індывідуальнасць пісьменніка — народнасць і партыйнасць літаратуры. Мінск. 1988.

Літаратура

рэдагаваць
  • Васіль Уладзімеравіч Івашын. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. С. 605.
  • Бельскі А. Святло чалавечнасці: да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка Васіля Івашына // Роднае слова. — 2013. — № 5. — С. 62-67.
  • Тычына М. Што ў слове ўзышло: [жыцьцё і творчы лёс В. У. Івашына] // ЛіМ. — 2013. — № 19. — С. 4,12.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць