Вартавыя галяктыкі (фільм)

фільм 2014 году

«Вартавы́я галя́ктыкі» (па-ангельску: Guardians of the Galaxy) — амэрыканскі фільм аб супэргероях 2014 году, заснаваны на аднайменнай сэрыі коміксаў кампаніі Marvel.

Вартавыя галяктыкі
па-ангельску: Guardians of the Galaxy
Жанр навукова-фантастычны фільм[d] і супэргеройскі фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Вартавыя Галактыкі[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Фрэд Раскін[d]
Мастак Charles Wood[d]
Вытворчасьць Marvel Studios[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Fórum Hungary[d][3], Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 1 жніўня 2014[4], 1 жніўня 2014[5], 13 жніўня 2014, 14 жніўня 2014[6][3][7], 28 жніўня 2014[8] і 31 ліпеня 2014[9]
Працягласьць 121 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 170 000 000 $
Прыбытак 772 776 600 $[10] і 333 718 600 $[11]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Быў распрацаваны студыяй Marvel і распаўсюджваўся студыяй Walt Disney Studios Motion Pictures, гэта 10-ы паводле парадку фільм у кінэматаграфічным сусьвеце Marvel. Рэжысэрам выступіў Джэймз Ган, які напісаў сцэнар разам зь Ніколь Пэрлман. У фільме здымаліся Крыс Прат, Зоі Салдана, Дэйв Баўтыста, Він Дызэль і Брэдлі Купэр у ролях вартавых. Іншымі акторамі ў фільме выступілі Лі Пэйс, Майкл Рукер, Карэн Гілан, Джымон Унсу, Джон С. Рэйлі, Глен Клоўз і Бэнісіё дэль Тора. Асноўныя здымкі распачаліся ў ліпені 2013 году на студыі Шэпэртан у Ангельшчыне, а скончыліся ў кастрычніку таго ж году. У дадатак да арыгінальных музыкальных трэкаў, створаных Тайлерам Бэйтсам, фільм таксама ўключае некалькі папулярных песень 1960-х і 1970-х гадоў, абраных самім Ганам. Прэм’ера «Вартавых галяктыкі» адбылася ў тэатры Долбі ў Галівудзе 21 ліпеня 2014 году. Фільм атрымаў крытычны і камэрцыйны посьпех, зарабіўшы па ўсім сьвеце 772,8 мільёна даляраў, і стаў самым касавым фільмам аб супэргероях 2014 году, а таксама трэцім паводле кошту фільмам 2014 году. Кінастужка была намінаваная на шэраг прэміяў Оскар, аднак аніводную статуэтку не атрымала.

У 1988 годзе, пасьля сьмерці маці, малады Пітэр Кўіл быў выкрадзены зь Зямлі групай злодзеяў-кантрабандыстаў і іншаплянэтнікаў, ачоленых Ёнду Ўдонтай (Майкл Рукер). Праз дваццаць шэсьць гадоў на закінутай плянэце Мораг, Кўіл (Крыс Прат) выкрадае таямнічую сфэру, але на яго нападаюць сілы фанатычнага рэнэгата кры Ронана Абвінаваўца (Лі Пэйс) на чале з Коратам (Джымон Унсу). Не зважаючы на ​​тое, што Кўіл ратуецца і забірае з сабой сфэру, Ёнду выяўляе ягоны крадзеж і выдае ўзнагароду за ягоны захоп, а Ронан пасылае забойцу Гамору (Зоі Салдана), каб тая забрала сфэру.

Калі Кўіл спрабуе прадаць сфэру ў Ксандэры, сталіцы Імпэрыі Нова, але Гамора накідваецца на Кўіла і забірае ў яго сфэру. Завязваецца бойка, у якую ўваходзяць таксама два паляўнічых за галовамі, як то генэтычна і кібэрнетычна зьменены янот-Ракета (агучка Брэдлі Купэр) і дрэвападобны гуманоід Грут (агучка Він Дызэль). Супрацоўнікі корпусу ахову імпэрыі затрымліваюць усіх чацьвярых і кідаюць іх за краты. Зьняволены Дракс Разбуральнік (Дэйв Баўтыста), спрабуе забіць Гамору празь ейныя сувязі з магутным міжгаляктычным вайскаводам Танасам (Джош Бролін) і Ронанам, апошні зь якіх забіў ягоную сям’ю. Кўіл пераконвае Дракса, што Гамора можа прывесьці да яго Ронана, але выяўляецца, што Гамора здрадзіла Ронану, і яна не жадае дазволіць таму выкарыстаць сілу сфэры. Даведаўшыся, што Гамора мае намер прадаць сфэра калекцыянэру Тывану (Бэнісіё дэль Тора), ўпяцёх яны дамаўляюцца зьбегчы з турмы.

Ронан сустракаецца з айчымам Гаморы, Танасам, каб абмеркаваць ейную здраду. Тым часам Кўіл і ягоная новая дружына ўцякаюць з аддаленага фарпосту-вязьніцы. П’яны Дракс выклікае Ронана, каб пабіцца зь ім, а астатнія ўдзельнікі групы сустракаюцца з Тыванам, які распавядае героям, што сфэра ўлучае Камень Бясконцасьці, прадмет невымернай сілы, які зьнішчае ўсіх, акрамя самых магутных істотаў, якія ім валодаюць. Нявольніца Тывана, Карына, хапае Камень, выклікаючы выбух, які ахоплівае Тыванавы архіў. Прыбылы Ронан лёгка перамагае Дракса, а астатнія ўцякаюць на караблі ад Ронанавых памагатых, якіх ачольвае сястра Гаморы Нэб’юла (Карэн Гілан). Нэб’юла зьнішчае карабель Гаморы, пакідаючы яе адную ў космасе, а памагатыя захопліваюць сфэру.

Кўіл кантактуе зь Ёнду, перш чым выратаваць Гамору з космасу, даючы ёй свой шлем. Кўіл дамаўляецца зь Ёнду аб перамір’і. Група Кўіла згодная, што сутыкненьне з Ронанам азначае верную сьмерць, але яны ня могуць дазволіць яму выкарыстаць Камень Бясконцасьці дзеля зьнішчэньня галяктыкі. Ронан убудоўвае Камень у свой баявы молат, прымаючы ягоную ўладу сабе. Ён зьвязваецца з Танасам і пагражае забіць яго пасьля таго як найперш зьнішчыць Ксандэр. Нэб’юла застаецца на баку Ксандэра, бо ненавідзіць сваёго айчыма Танаса.

Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes мае рэйтынг ухваленьня ў памеры 92% зь сярэднім рэйтынгам 7.82/10, заснаваным на 328 крытычных водгуках. Паводле меркаваньня аглядальнікаў, «Вартавыя Галяктыкі» ёсьць вельмі сьмешнымі і захапляльнымі, аздобленыя візуальным хараством[12]. Metacritic утрымлівае сярэднеўзважаных 76 пунктаў з 100 магчымых, заснаваных на 53 крытычных рэцэнзіях, што паказвае на агульнапрынятасьць кінастужкі[13]. Гледачы, апытаныя CinemaScore, паставілі фільму сярэднюю адзнаку А паводле шкалы ад A+ да F[14].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць