Вараждунец
возера ў Беларусі
Возера
Вараждунец
Вараждунец |
Вараждунец — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад места Браслава, за 1 км на ўсход ад вёскі Слабодкі, у басэйне ракі Друйкі. Належыць да групы Браслаўскіх азёраў.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
Схілы катлавіны невыразныя, моцна забалочаныя. На поўдні канавай злучана з возерам Ільмёнак.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1