Ван Гэлсінг (фільм)
«Ван Гэлсінг» (па-ангельску: Van Helsing) — фільм рэжысэра Стывэна Сомэрза пра паляўнічага на вампіраў Абрагама Ван Гэлсінга.
Ван Гэлсінг | |
па-ангельску: Van Helsing | |
Жанр | баявік[d], фільм жахаў[d], фільм плашча і шпагі[d], мешаніна[d], фільм пра вампіраў[d], фэнтэзійны фільм[d], прыгодніцкі фільм[1], містэрыйны фільм[d][1], трылер[d][1] і фільм пра вервольфаў[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Боб Дуксэй[d] |
Мастак | Allan Cameron[d][1] |
Вытворчасьць | Universal Pictures |
Распаўсюд | UIP-Dunafilm[d] і Netflix |
Дата выхаду | 3 траўня 2004[2], 6 траўня 2004[3], 7 траўня 2004 і 2004 |
Працягласьць | 126 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 160 млн даляраў |
Прыбытак | 300 157 638 $[4] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьДзеяньні фільму адбываюцца ў 1887—1888 гадах. Цемра рыхтуецца да Апошняй бітвы. Каб атрымаць перавагу, граф Дракула спрабуе ажывіць сваіх мёртванароджаных дзяцей — новую расу вампіраў. Дзеля гэтага ў гарах Трансыльваніі будуецца лябараторыя. Туды запрашаецца доктар Віктар Франкенштайн, які з дапамогаю электрычнасьці ажыўляе жахлівую пачвару. Гэта пачвара — ключ да ажыўленьня новай расы вампіраў. Але мясцовыя напалоханыя сяляне ўздымаюць бунт і зьнішчаюць лябараторыю.
У гэты час па даручэньні Ватыкану рыцар Сьвятога Ордэна Ван Гэлсінг зьнішчае розных пачвараў цемры, напрыклад, ягонай «ахвярай» робіцца містэр Гайд. Наступным заданьнем Ван Гэлсінга становіцца сам Дракулам.
У ролях
рэдагаваць- Г’ю Джэкман — Абрагам Ван Гэлсінг
- Кейт Бэкінсэйл — Ганна
- Дэйвід Ўэнгэм — Карл
- Рычард Роксбург — Дракула
- Сэм’юэл Ўэст — Віктар Франкенштайн, навуковец
- Кевін О’Конар — Ігар (асыстэнт Франкенштайна)
- Сыльвія Калёка — Вэрона, старэйшая нявеста Дракулы
- Ўіл Кэмп — Вэлкан, брат Ганны
- Джозі Маран — Марышка, нявеста Дракулы
- Алена Аная — Аліра, нявеста Дракулы
- Шулер Гэнсьлі — істота Франкенштайна
- Робі Колтрэйн — містэр Гайд
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Пачатак фільму супадае з пачаткам фільму «Нявеста Франкенштайна» (1935 год), дзе таксама гарыць вятрак, а стварэньне Франкенштайна ратуецца ў студні.
- Мастаком фільму быў Джэральд Бром.
- Па фільме створана ролевая гульня «Ван Гэлсінг: Гадзіна напярэдадні сьвітаньня».
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Ван Гэлсінг (анг.) на сайце IMDb
- Ван Гэлсінг на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Ван Гэлсінг на Metacritic