Рэал Вальядалід

гішпанскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Вальядалід (футбольны клюб)»)

«Рэа́л Вальядалі́д» (па-гішпанску: Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Вальядалід, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Клюб быў заснаваны 20 чэрвеня 1928 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Хасэ Сарыльля», умяшчальнасьцю 26 512 месцаў. У сьпісе клюбаў Ля Лігі ўсіх часоў займае 14 радок.

Рэал Вальядалід
Поўная назва Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1928
Горад Вальядалід, Гішпанія
Стадыён Нуэва Хасэ Сарыльля
Умяшчальнасьць: 26 512
Кіраўнік Раналду[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 Сэгунда, 2 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

На рахунку клюбу маецца перамога ў Кубку Гішпанскай лігі ў сэзоне 1983—1984 гадоў, выхад у кваліфікацыю Кубка ўладальнікаў кубкаў у сэзоне 1989—1990 гадоў, выхад у першы раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1984—1985 гадоў, у другі раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1997—1998 гадоў, шостае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1962—1963 гадоў. «Рэал Вальядалід» правёў больш за 39 сэзонаў у Ля Лізе, больш за 30 сэзонаў у другім і 9 сэзонаў у трэцім дывізіёне. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца белы й фіялетавы. На эмблеме клюбу намаляваныя чырвона-залаты герб Вальядаліду, колеры клюбу й карона, якая сымбалізуе каралеўскае заступніцтва.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Склад каманды напярэдадні стварэньня клюбу

«Рэал Вальядалід» быў утвораны пры аб’яднаньні двух клюбаў — «Рэал Юніён Дэпартыва дэ Вальядалід» і «Клюб Дэпартыва Эспанёл». Каманда ўпершыню паднялася ў першы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі ў сэзоне 1947—1948 гадоў, заваяваўшы тытул чэмпіёна ў другім дывізіёне. У наступным сэзоне «Рэал Вальядалід» разьвіў посьпех і выйшаў у фінал Кубка Гішпаніі. У фінальным матчы, які адбыўся на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», «Рэал Вальядалід» атрымаў паразу ад клюбу «Атлетык Більбао» зь лікам 4:1.

Каманда правяла наступнае дзесяцігодзьдзе ў Ля Лізе. Затым рушыў усьлед вылет у другі дывізіён. Знаходжаньне ў другім эшалёне гішпанскага футболу вырабілася часовым, то бок у сэзоне 1958—1959 гадоў «Вальядалід» пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Хасэ Люіса Саса разграміў клюб «Тэраса» зь лікам 5:0 і вярнуўся ў першы дывізіён. Саса зрабіў значны ўнёсак у гісторыі клюбу. Першапачаткова ён быў галкіпэрам, затым займаў шэраг адміністрацыйных пастоў і, у канчатковым выніку стаў прэзыдэнтам «Рэалу».

У наступныя гады каманда неаднаразова пераходзіла ў другі дывізіён, затым вярталася ў першы. У сэзоне 1970—1971 гадоў «Рэал Вальядалід» вылецеў у трэці дывізіён. У 1984 годзе, атрымаўшы перамогу над мадрыдзкім «Атлетыка», каманда заваявала Кубак Гішпанскай лігі — розыгрыш якога праводзіўся ў першай палове 1980-х гадоў. Вярнуўшыся ў Ля Лігу ў 1992—1993 гадох клюб правёў у ёй адзінаццаць гадоў. Найлепшым вынікам гэтага пэрыяду было сёмае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1996—1997 гадоў. Пасаду галоўнага трэнэра «Вальядаліду» некаторы час займаў Рафаэль Бэнітэс, які да гэтага выконваў абавязкі галоўнага настаўніка ў клюбе «Кастыльля», рэзэрвовай камандзе мадрыдзкага «Рэалу». Празь некаторы час у клюб таксама перайшло некалькі гульцоў з гэтай каманды. «Рэал Вальядалід» зноўку адправіўся ў Сэгунду ў сэзоне 2003—2004 гадоў.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Андрэ Фэрэйра 1996
2   Аб Люіс Пэрэс 1995
3   Аб Давід Торэс 2003
4   ПА Віктар Мэсэгер 1999
5   Аб Хаві Санчэс (капітан) 1997
6   Аб Джэнк Эзкаджар (ар. Валенсія) 2000
7   Нап Мамаду Сыльля 1994
8   ПА Кіке Пэрэс 1997
9   Нап Маркус Андрэ 1996
10   Нап Іван Санчэс 1992
11   Нап Рауль Мора 2002
12   ПА Марыё Мартын (ар. Рэал) 2004
13   Бр Карл Хэйн (ар. Арсэнал) 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   Нап Хуанмі Лятаса 2001
15   Аб Эрай Джэмэрт (ар. Валенсія) 1998
16   ПА Сэсар дэ ля Ос 1992
18   Нап Дарвін Мачыс 1993
19   Нап Амат Ндыяй 1996
20   ПА Станка Юрыч 1996
21   ПА Сэлім Амаляг 1996
22   Аб Люкас Роса 2000
23   ПА Ануар Тугамі 1995
24   Нап Кенэдзі 1996
28   ПА Чукі 2004
  Бр Альвара Асэвэс 2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.chinadailyasia.com/hk/article/600215