Вакуловічы
Вакуло́вічы (па-польску: Wakułowicze, па-падляску: Vakúłovičy[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя. Вакуловічы з суседнімі Грабаркай і Шумілаўкай ствараюць адну вёску.
Вакуловічы | |
польск. Wakułowicze | |
Мясцовая назва: | Vakułovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-330 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.98333° у. д.Каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.98333° у. д. |
Вакуловічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марыі і Магдаліны на Сьвятой Гары Грабарцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямяцічах-Стацыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьУ міжваенны пэрыяд Вакуловічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 48 жыхароў (42 праваслаўных беларусаў і 6 палякаў-каталікоў)[3].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 210
- ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.