Палігон, у прастамоўі вайсковы палігон — будынак (або тэрыторыя) для правядзеньня стрэльбаў, вучэньняў (навучальны палігон) або выпрабаваньняў узбраеньняў і ваеннае тэхнікі (выпрабавальны палігон).

Дзіва з конкурсам агнямётчыкаў Расейскага войска. Палігон Шыханы, Расея, Саратаўская вобласьць. 2017 год.

Вайсковыя палігоны ёсьць у многіх дзяржавах і краінах сьвету. Раней Палігон — умацаванне ў форме шматкутніка ці ўчастак для практычнай артылерыйскай стральбы. Палігонам можа называцца навукова-даследчаю (выпрабавальнаю) ўстановаю. На аснове так званых «Навучальных артылерыйскіх палігонаў» у 1961 годзе былі створаны першыя асобныя ракетныя карпусы у Савецкім войску.

Віды рэдагаваць

Па ўласнасьці:

  • дзяржаўныя;
  • ведамасныя (прыклад: палігоны Міністэрства абароны Беларусі);
  • асабістыя.

Па часе работы:

  • пастаянныя;
  • часовыя.

Па прызначэньні:

  • ядзерныя;
  • артылерыйскія;
  • стралковыя;
  • навукова-даследчыя;
  • выпрабавальныя (аўтапалігоны нізкатэмпературныя, авіяцыйныя, зэнітныя, інжынэрныя, мінныя, ракетныя, тарпэдныя, танкавыя і іншыя);
  • вайсковыя (ваенны палігон прызначаны для правядзеньня вайсковых вучэньняў або выпрабаваньняў узбраеньняў і ваеннае тэхнікі):
    • акруговыя;
    • гарнізонныя;
    • дывізіённыя;
  • грамадзянскія (прызначаны для правядзеньня выпрабаваньняў прадукцыі і тэхнікі);
  • завадзкія (для праверкі якасьці вырабленага ўзбраеньня, яго прыстрэлкі, наладкі);
  • навучальныя (для баявой і вучэбнай стральбы, бамбамятаньня, тарпэдамятаньня, а таксама для правядзеньня розных вучэньняў войскаў);
  • імітацыйныя;
  • мініяцюр-палігоны (навучальны артылерыйскі палігон, уяўляе сабой прайграваньне рэльефу мясцовасьці (рэльефны плян у маштабе звычайна 1: 300 — 1: 1000), абсталяваны мэтамі (мішэнямі) і адмысловай прыладай, якія імітуюць выбухі снарадаў. Прызначаны для навучання артылерыйскай стральбе па наземных і паветраных цэлях, ён дазваляе практычна вывучаць правілы стральбы артылерыі і праводзіць артылерыйскія стралковыя трэніроўкі.

Сьпіс палігонаў Беларусі рэдагаваць

Сьпіс палігонаў на землях Беларусі:

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць