Вааль
Вааль (па-афрыкаанс: Vaal) — рака ў Паўднёвай Афрыцы, найбуйнейшы прыток ракі Аранжавая. Даўжыня — 1120 км, плошча басэйну — 196,4 тыс. км².
Вааль | |
Vaalrivier | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | у Драконавых гарах, у правінцыі Мпумаланга |
Вусьце | Аранжавая[1] |
Краіны басэйну | ПАР |
Вобласьці | Свабодная дзяржава |
Даўжыня | 1120 км |
Плошча басэйну | 196 438 км² |
Выток ракі знаходзіцца ў Драконавых гарах, на ўсход ад Яганэсбургу. Рака цячэ на паўднёвы захад да ўпаданьня ў р. Аранжавую. Рэчышча ўтварае мяжу між паўднёва-афрыканскімі правінцыямі Мпумаланга, Гаўтэнг ды Паўночна-Заходняя правінцыя па правым беразе, і з правінцыяй Вольная дзяржава — на левым.
Гісторыя
рэдагавацьРака ў мінулым утварала мяжу між дзьвюмя бурскімі рэспублікамі, а пазьней — правінцыямі Трансвааль ды Аранжавая Вольная дзяржава. Геаграфічную назву Трансвааль можна перакласьці літаральна як «па-за ракой Вааль». Назва пачала ўжывацца для адмежаваньня гэтых тэрыторыяў ад Капскае калёніі ды калёніі Наталь.
Назву ракі Вааль можна перакласьці з нідэрляндзкае мовы (а пазьней — з афрыкаанс) — як цьмяны або бляклы. Імаверна, што тая назва пайшла ад колеру вады, асабліва падчас разьліваў, калі з-за глею вада набывае каламутныя адценьні.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВааль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Вааль (рас.) // Большая советская энциклопедия. Том 8. Буковые — Варле — 1927. — Т. 8. — С. 503.