Ваагн Хачатран
Ваагн Гарнікавіч Хачатран (па-армянску: Վահագն Գառնիկի Խաչատրյան, 22 красавіка 1959, Сісіян) — армянскі дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Армэніі з 13 сакавіка 2022 году[2].
Ваагн Хачатран | |
па-армянску: Վահագն Խաչատրյան | |
1995 — 1999 | |
4 сьнежня 1992 — 22 лютага 1996 | |
Папярэднік | Hambardzum Galstyan[d] |
Наступнік | Ashot Mirzoyan[d] |
2 жніўня 2021 — 3 сакавіка 2022 | |
з 13 сакавіка 2022 | |
Папярэднік | Ален Робертавіч Сіманян[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 красавіка 1959[1] (65 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1980 годзе скончыў Ерэванскі Інстытут народнай гаспадаркі. З 1980 да 1981 году служыў у Савецкай Арміі.
У 1981—1989 гадах працаваў эканамістам у ПА «Разданмаш». З 1989 да 1992 году працаваў кіраўніком аддзелу, намесьнікам генэральнага дырэктара дзяржпрадпрыемства «Марс».
У 1992—1996 гадах займаў пасаду мэра Ерэвану і дарадцы прэзыдэнта Армэніі.
З 1996 да 1999 году дэпутат парлямэнту. Чалец Пастаяннай камісіі па фінансава-крэдытных, бюджэтных і эканамічных пытаньнях. Сябра фракцыі «Рэспубліка».На парлямэнцкіх выбарах у Армэніі 2007 году зьяўляўся прадстаўніком блёку «Імпічмент»[3].
З 2021 да 2022 году займаў пасаду міністра высокатэхналягічнай прамысловасьці Рэспублікі Армэнія.
На пазачарговых прэзыдэнцкіх выбарах 3 сакавіка 2022 году абраны прэзыдэнтам Армэніі[4]. Заступіў на пасаду 13 сакавіка 2022 году.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жыцьцяпіс (арм.)