Бітва пры Лё-Като
Бі́тва пры Лё-Като́ (26—27 жніўня 1914 году) — бітва на Заходнім фронце Першай сусьветнай вайны, частка Вялікага адыходу войскаў Антанты.
Бітва пры Лё-Като | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Брытанцы, якія загінулі ў бітве пры Лё-Като | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікабрытанія Францыя Бэльгія | Нямеччына | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Сьміт-Дорыен | Аляксандр фон Клюк, Карл фон Бюлаў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
невядома | невядома | ||||||||
Страты | |||||||||
7812 чалавек (уключна каля 2600 патрапіўшых у палон) 38 гармат | невядома | ||||||||
Брытанскі экспэдыцыйны корпус адыходзіў пасьля бітвы пры Монсе, спрабуючы замацавацца на новых рубяжах. 1-я нямецкая армія генэрала фон Клюка абышла другі корпус брытанскай арміі пад камандаваньнем генэрала Сьміт-Дорыена. Адрэзаныя ад асноўных сілаў саюзьнікаў ракою Ўаза, брытанцы вымушаны былі прыняць бой. На працягу дня немцы прыціскалі іх на флянгах. Аднак спроба фон Клюка атачыць ангельцаў з захаду правалілася: нямецкія корпусы, дасланыя для абходнага манэўру былі сустрэты францускай кавалерыяй, якую загадзя даслалі каб патрымаць брытанцаў. Пад прыкрыцьцем ночы брытанцы адышлі да Сэн-Кантэну, адарваўшыся ад нямецкіх войскаў.
Літаратура
рэдагаваць- Барбара Такман. Першы бліцкрыг. Жнівень 1914 = The Guns of August. — Масква: АСТ, 1999. — 640 с — 5000 ас. — ISBN 5-7921-0245-7. (рас.)