Бітва пад Вагастысбургам
Бі́тва пад Вага́стысбургам, паводле тагачаснае «Хронікі Фрэдэгара» — бітва склавенаў (або вэнэдаў[1]) на чале з князем Сама супраць франкаў на чале з каралём Дагабэртам I, якая адбылася ў 631 року.
Бітва пад Вагастысбургам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
славяне | франкі | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Сама | Дагабэрт I | ||||||||
На землі славянскага племяннога хаўрусу па трох кірунках ўварваліся франскія войскі алеманаў, лямбардаў і аўстразійцаў. Першыя два прасунуліся даволі пасьпяхова, аднак асноўныя сілы былі разьбітыя ў трохдзённай бітве пад месцам, названым Вагастысбург.
Дакладнае месца бітвы высьветліць нельга, паколькі крыніца, «Хроніка Фрэдэгара», не дае ніякіх геаграфічных удакладненьняў. Зь месцам бітвы на аснове лінгвістычнага падабенства і пэўных археалягічных дасьледаваньняў зьвязваюць мноства месцаў, такіх як Рубінавая гара ля Падбаржанаў, пагорак Угашць ля Кадані (абодва ў Багеміі), Браціслава, Трэнчын, Бэцкаў, рака Ваг (усе — Славаччына), Штафэльбэрг ля Бад Штафэльштайну, Бурк пад Фархгаймам (абодва — Верхняя Франконія), Вена (Аўстрыя), ды іншыя мясьціны ўздоўж сярэдняга цячэньня Дунаю.
Аднак ніводнае з гэтых месцаў нельга з пэўнай дакладнасьцю лічыць месцам бітвы. З такім сама посьпехам назва «Вагастысбург» магла азначаць ня пэўнае паселішча, а часовы каралеўскі лягер. У апошнім выпадку ўстанавіць месца бітвы зьяўляецца цалкам немагчымым[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Fredegarii scholastici chronicum cum suis continuatoribus, sive appendix ad sancti gregorii episcopi turonensis historiam francorum.
- ^ Gerard Labuda. Słowiańszczyzna starożytna i wczesnośredniowieczna, 2003 (пол.)