Бітва пад Браціславай
Бі́тва пад Брацісла́вай (па-славацку: Bitka pri Bratislave, па-нямецку: Schlacht von Pressburg, па-вугорску: Pozsonyi csata) — адна або некалькі бітваў, якія адбыліся ў 907 року пад Браціславай альбо ў Браціславе. Баварскія войскі пад даводзтвам маркграфа Люітпольда зазналі паразу ад вугорскіх плямёнаў на чале зь вялікім князем Арпадам. Бітва амаль на 50 гадоў зьмяніла сытуацыю ў раёне сярэдняга Дунаю і дала магчымасьць вугорскім плямёнам зьдзяйсьняць наезды на разьлеглыя тэрыторыі Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Эўропы[1].
Бітва пад Браціславай | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вугорскае ўварваньне | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Усходнія франкі | вугры(sk) | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
* Людовік IV Дзіця(de) | * Арпад(hu)
| ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
к. 100 000 | к. 35 000 | ||||||||||
Страты | |||||||||||
вялікая колькасьць шляхты і іншыя ваяры загінулі | нязначныя | ||||||||||
Мінуўшчына
рэдагавацьДакладная дата бітвы невядомая. Часьцей за ўсё называецца дата 4, 5 альбо 6 ліпеня; некаторыя крыніцы называюць даты трох бітваў, якія адбываліся ў гэтыя дні і 9 жніўня 907 року. Падзеі таксама апісаныя ў летапісах бегла і некалькі разоў зьмяняліся зь цягам часу.
Маркграф аўстрыйскі Люітпольд Баварскі сабраў войска з мэтаю перамагчы качоўныя старавугорскія плямёны. Ягоная колькасьць, якая ацэньваецца ў 100 тысячаў чалавек, выглядае звычайным перабольшаньнем, уласьцівым свайму часу. Колькасьць войска Арпада складала ад 30 да 35 тысячаў, аднак і гэтая лічба сумнеўная, паколькі рэдкае войска ў Сярэднявеччы налічвала болей за 10 000 ваяроў.
Войска маркграфа было падзелена на тры часткі, якія, аднак, нічога ня здолелі супрацьпаставіць качавой(en) тактыцы вугорскіх коньнікаў. Вялікая частка баварскага войска была абкружаная, разьбітая і зьнішчаная. У бітве загінуў сам Люітпольд, а таксама большасьць баварскай шляхты і «незьлічоная колькасьць астатняга люду».
Вынікі
рэдагавацьУ выніку перамогі вуграў:
- загінула значная частка баварскае арыстакратыі, сярод якіх баварскі ваявода Люітпольд, зальцбурскі арцыбіскуп Тэатмар, фрызінскі біскуп Ута, зэбенскі біскуп(de) Захарыя і 35 баварскіх графаў[2]
- заняпала Ўсходняя марка, тэрыторыяй якой аж па раку Эмс авалодалі вугры
- вугорскім плямёнам была адчыненая дарога на захад (найперш на нямецкія землі), куды яны прадпрымалі рабаўніцкія наезды; гэтыя паходы практычна скончыліся ў 955 пасьля бітвы на рацэ Лех
- значна зьмяніўся балянс сілаў у даліне Дунаю: Баварыя і Вялікая Маравія страцілі вядучыя пазыцыі, а іхняе месца занялі вугры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Měřínský, Zdeněk České země od příchodu Slovanů po Velkou Moravu II (чэс.). — Praha: Libri, 2006. — С. 955. — ISBN 80-7277-105-1
- ^ Eurasian studies yearbook, Volume 78, Volume 78, Eurolingua, 2006, p. 27
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Beáta Pintérová. Bitka pri Bratislave vo svetle slovenskej a maďarskej historiografie (славацк.), 2007