Бізантыйскі крыж (неадназначнасьць)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |
Бізантыйскі крыж — назва хрысьціянскага крыжа, які паходзіць зь Бізантыйскай імпэрыі.
- Бізантыйскі крыж — чатырохканцовы крыж, у якім папярочкі пашыраюцца ад цэнтру да канцоў, прычым вэртыкальная папярочка даўжэйшая за гарызантальную;
- Васьміканцовы крыж (таксама бізантыйскі крыж) — хрысьціянскі сымбаль у форме лятарынскага крыжа з кароткай папярочкай унізе, гарызантальнай або дыяганальнай[1][2]. Узьнік у часы Бізантыйскай імпэрыі, да падзелу хрысьціянаў на каталікоў і праваслаўных. Нахіл ніжняй папярочкі зьявіўся ня згодна з кананічнымі пастановамі[3], а ў выніку творчага пошуку царкоўных мастакоў дзеля наданьня ўмоўнага аб’ёму плоскай выяве ў выяўленчым мастацтве[4] і падкрэсьленьня адметнасьці ніжняй папярочкі ў структуры Гальгоцкага крыжа[5]. У 1551 годзе з ініцыятывы маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана[6] ўкосны варыянт васьміканцовага крыжа ўпершыню ў гісторыі пачаў ставіцца на купалы маскоўскіх цэркваў[7] (раней ён, як і васьміканцовы крыж з роўнай ніжняй папярочкай, ужываўся толькі ў сакральным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве). Таксама з гэтага часу ўкосны васьміканцовы крыж пачаў выкарыстоўвацца на маскоўскай дзяржаўнай і вайсковай сымболіцы[8]. У 2-й палове XIX ст. ён насаджаўся ўладамі Расейскай імпэрыі ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі Беларусі[9] і Ўкраіны[10]. Да канца XX стагодзьдзя стаў сымбалем Расейскай праваслаўнай царквы[11][12][13] і адметнасьцю культурнага ляндшафту Расеі[14][15][16][17]. Гэта прывяло да таго, што варыянт васьміканцовага крыжа з касой ніжняй папярочкай стаў называцца маскоўскім[7][12][18][19][20][21][22][23][24][25][26][27][28] (расейскім[13][29][30][31][32][33][34]) крыжам і атаясамлівацца з расейскай рэлігійнай экспансіяй[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск, 2001. С. 168.
- ^ Культура Беларусі: энцыкл. Т. 4. — Менск, 2013. С. 593.
- ^ а б Боньковська С. Церковна металева пластика // Історія декоративного мистецтва України: У 5 т. / НАН України, ІМФЕ ім. М.Т. Рильського; наук. ред. Т. Кара-Васильєва. Т. 3: Мистецтво XIX століття. — Київ, 2009. С. 248.
- ^ Марченко Д. Византийские кресты: многообразие форм // Правосланая жизнь, 11 апреля 2016 г.
- ^ Боньковська С. Церковна металева пластика // Історія декоративного мистецтва України: У 5 т. / НАН України, ІМФЕ ім. М.Т. Рильського; наук. ред. Т. Кара-Васильєва. Т. 3: Мистецтво XIX століття. — Київ, 2009. С. 247.
- ^ Русский крест: символика православного надглавного креста. — М., 2006. С. 149.
- ^ а б Белямук М.. Пабудова першае беларускае праваслаўнае царквы на эміграцыі, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 26 кастрычніка 2010.
- ^ Shpakovsky V., Nicolle D. Armies of Ivan the Terrible: Russian Troops 1505-1700. — Osprey Publishing, 2006. P. 23.
- ^ Мілаш Я. Традыцыі ўшанавання крыжа беларусамі ў канцы XIX ст. // Наша Вера. № 3 (65), 2013.
- ^ Боньковська С. Церковна металева пластика // Історія декоративного мистецтва України: У 5 т. / НАН України, ІМФЕ ім. М.Т. Рильського; наук. ред. Т. Кара-Васильєва. Т. 3: Мистецтво XIX століття. — Київ, 2009. С. 245.
- ^ Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл. Воздвижение Честного и Животворящего Креста Господня // Тихвинский листок №41, 27 Сентября 2017.
- ^ а б Фещин А. Довірся Хресту // Християнский голос. — 2002. — № 18 (2854)(недаступная спасылка). С. 232.
- ^ а б Liungman C. G. Symbols — Encyclopedia of Western Signs and Ideograms. Ionfox AB. — HME Publishing, 2004. P. 140.
- ^ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа) // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
- ^ Бараноўскі І. Грэка-католікі Берасьцейшчыны усталявалі крыж у Курапатах // Царква. 12 лістапада 2015 г.
- ^ Гарошка Л. Баўгарскі ўдзел у пашырэньні хрысьціянства між усходніх славянаў // Божым Шляхам. № 1-6 (76-81), 1957. С. 27.
- ^ Архиепископ Афанасий (Мартос). Восьмиконечный русский крест // Миссионерский Листок. №144. — Свято-Троицкая Православная Миссия, 2003.
- ^ Сахута Я. Беларускае народнае кавальства. — Менск: Беларусь, 2015. С. 110.
- ^ Яременко В. Золоте Слово: Хрестоматія літератури України-Русі епохи Середньовіччя IX—XV століть. Книга перша. — Київ: Аконіт, 2002. С. 485
- ^ Щербаківський В. Чи трираменний хрест із скісним підніжком — національний хрест України? // Визвольний шлях. Ч. 11 (62), листопад 1952. С. 33—34.
- ^ Пекарська Л., Федорова Л. «Хто ми? Чиї ми діти? Хто були наші предки?» (до 140-річчя від дня народження і 60-річчя від дня смерті Вадима Щербаківського) // Краєзнавство. № 3—4, 2016. С. 232.
- ^ Кущинський А. Традиційні форми хреста // Українське козацтво. №. 50, 1978. С. 54.
- ^ Календар «Просвіти» на 2001 рік. — Ужгород, 2001. С. 23.
- ^ Гнідець Р. Св. Хрест, його форма та різновиди в Україні // Греко-Католицька Традиція №9 (193), вересень 2013 р.
- ^ Сидоренко В. Забуті сторінки історії // Катедральні Дзвони. № 22, 5 листопада 2017. С. 9.
- ^ Козак М. Форми українського хреста // Збірник тез Міжнародної студентської науково-технічної конференції «Природничі та гуманітарні науки. Актуальні питання», 26—27 квітня 2018 року. Том 2. — Т.: ТНТУ, 2018. С. 107.
- ^ Вільчинський О. Дивні реакції московського і не зовсім московського православ'я на обрання нового папи, Католицький Оглядач, 25 березня 2013 р.
- ^ Лев В. Нова праця о. Юліана Катрія, ЧСВВ // Патріярхат. №6 (234), 1990.
- ^ Сянкевіч В. Родная літаратура: 1 клас агульнаадукацыйнага ліцэя. — Беласток, 2013. С. 196.
- ^ Thomas R. M. Manitou and God: North-American Indian religions and Christian culture. — Greenwood Publishing Group, 2007. P. 121—122.
- ^ Koch R. The Book of Signs. — New York, 2000. P. 17
- ^ Benker S. Liturgische Geräte, Kreuze und Reliquiare der christlichen Kirchen / Objets liturgiques, croix et reliquaires des eglises chretiennes. — Walter de Gruyter, 2011. S. 68.
- ^ Kors, Store norske leksikon
- ^ ryskt kors, Nationalencyklopedin