Бярозка (басэйн Дзьвіны)
рака ў Беларусі, басэйн Дзьвіны
(Перанакіравана з «Бярозка (басэйн Заходняй Дзьвіны)»)
Бяро́зка, Ве́рхняя Кры́віна — рака ў Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Крывінкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 330 км². Выдатак вады ў вусьці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Бярозка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Бярозаўскае |
Вусьце | Крывінка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 34 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,9 м³/с |
Плошча басэйну | 330 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Асноўныя прытокі — 2 ручаі бяз назваў (левы даўжынёй 14 км, правы — 15 км), Арлянка.
Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ Чашніцкай раўнінай у Сеньненскім раёне і Полацкай нізінай у Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку каля Бешанковічаў.
Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ балотам. Рэчышча ад вёскі Арляны да вёскі Буднікі на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 81
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 81