Бягун па лязе
«Бягун па лязе»[18] (па-ангельску: Blade Runner) — навукова-фантастычны фільм 1982 году рэжысэра Рыдлі Скота, аўтарамі якога сталі Гэмптан Фанчэр і Дэйвід Піплз[19][20]. Галоўныя ролі выканалі Гарысан Форд, Рутгер Гаўэр, Шон Янг і Эдўард Джэймз Олмас. Сюжэт фільму заснаваны Філіпа Дыка 1968 году «Ці мрояць андроіды пра электрычных авечак?». Фільм разгортваецца ў антыўтапічнай будучыні Лос-Анджэлесу ў 2019 годзе, у якім сынтэтычныя людзі, вядомыя як рэпліканты, ёсьць біяінжынэрнымі робатамі магутнай карпарацыі Tyrell, якія была распрацаваныя адмыслова дзеля працы ў касьмічных калёніях. Калі група зьбеглых рэплікантаў на чале з Роем Баці уцякае назад на Зямлю, былы паліцыянт Рык Дэкард неахвотна згаджаецца на іхнае паляваньне.
«Бягун па лязе» першапачаткова выйшаў у паўночнаамэрыканскім пракаце, і ягоны выхад рэзка падзяліў кінакрытыкаў. Адныя высока ацанілі ягоную тэматычную складанасьць і візуальныя эфэкты, а іншыя крытыкавалі шэльмавалі фільм за ягоны павольны тэмп і адсутнасьць актыўных дзеяньняў. Пазьней фільм сапраўды стаў вядомым культавым фільмам, які лічыцца адным з найлепшых навукова-фантастычных фільмаў усіх часоў. Кінастужка ёсьць клясычным прыкладам кіно жанру нэо-нуар. Саўндтрэк фільму, распрацаваны Вангелісам, быў намінаваны ў 1982 годзе на прэмію BAFTA і «Залаты Глёбус» за найлепшую фільмавую музыку. Працяг фільму «Бягун па лязе 2049» выйшаў у кастрычніку 2017 году[18].
Сюжэт
рэдагавацьУ 2019 годзе ў Лос-Анджэлесе паліцыянт Рык Дэкард (Гарысан Форд) рыхтуецца да звальненьня з працы, аднак, яго неадкладна выклікаюць з вакацыяў, каб закрыць шараговую справу. Дэкардава праца паляўнічага на гуманоідаў, заключалася ў тым, каб шукаць біяінжынэрных гуманоідаў, вядомых як рэпліканты, і канчаткова адправіць іх на пэнсію, то бок забіць. Яму паведамляецца, што чатыры рэпліканты знаходзяцца на Зямлі незаконна. Дэкард бачыць відэо, дзе іншы паляўнічы на рэплікантаў па мянушцы Голдэн (Морган Пол) праводзіць тэст Войт-Кампфа, які распрацаваны, каб адрозьніць рэплікантаў ад людзей на аснове іхнага эмацыйнага адказу на пытаньні. Падыспытны Леон (Браён Джэймз) застрэльвае Голдэна па другім пытаньні, бо разумее, што ён ёсьць выкрытым. Кіраўнік паліцыі (Майкл Эмэт Ўолш) хоча, каб Дэкард знашоў Леона і трох іншых рэплікантаў сэрыі Nexus-6, як то Роя Баці (Рутгер Гаўэр), Зору (Джаана Кэсыдзі) і Прыса (Дэрыл Ганна).
Дэкард сустракаецца з генэральным дырэктарам кампаніі, якая стварае рэплікантаў, Элданам Тайрэлам (Джо Тэркел), таму ён можа правесьці тэст з экзэмплярам Nexus-6, каб праверыць, ці тэст насамрэч працуе. Тайрэл накіроўвае Дэкарда да сваёй памочніцы Рэйчэл (Шон Янг). Пасьля значна больш працяглага, чым стандартны тэст, Дэкард прыходзіць да высновы, што Рэйчэл ёсьць рэпліканткай, якая лічыць, што яна чалавек. Тайрэл тлумачыць, што яна зьяўляецца экспэрымэнтам, бо яна атрымала ілжывыя ўспаміны, каб мець нейкі эмацыйны пачатак.
Абшукоўваючы гатэлевы нумар Леона, Дэкард знаходзіць фатаграфіі. Рой і Леон дасьледуюць лябараторыю вырабу вочаў і даведааюцца пра Дж. Ф. Сэбастыяна (Ўільям Сандэрсан), адоранага дызайнэра-генэтыка, які цесна супрацоўнічае з Тайрэлам. Дэкард вяртаецца ў сваю кватэру, дзе яго чакае Рэйчэл. Яна спрабуе даказаць яму сваю чалавечнасьць, паказваючы сваё сямейнае фота, але пасьля таго, як Дэкард раскрывае, што яе ўспаміны — гэта імплантаты пляменьніцы Тайрэла, яна сыходзіць у сьлязох. Тым часам Прыс знаходзіць Сэбастыяна і маніпулюе ім, каб заваяваць ягоны давер.
Фатаграфія з нумара Леона вядзе Дэкарда да стрыптыз-клюбу, дзе працуе Зора, аднак са зьбеглых рэплікантаў. Пасьля пагоні Дэкард забівае Зору, а начальнік паліцыі дае загад забіць і Рэйчэл, якая зьнікла з офісу карпарацыі Tyrell. Пасьля таго, як Дэкард заўважыў Рэйчал у натоўпе, яго падпільноўвае Леон, які выбівае пісталет з рукі Дэкарда і атакуе яго. Калі Леон зьбіраецца забіць Дэкарда, Рэйчэл ратуе яго, выкарыстоўваючы пісталет Дэкарда, каб забіць Леона. Дэкард і Рэйчэл вяртаюцца ў кватэру Дэкарда, і падчас дыскусіі ён абяцае не высочваць і не забіваць яе. Рэйчал рэзка спрабуе сысьці, але Дэкард стрымлівае яе і прымушае на пацалунак, і яна ў рэшце рэшт саступае.
Крытыка
рэдагавацьНа Rotten Tomatoes фільм мае 90% ухаляючых водгукаў на аснове 119 аглядаў, сярэдні рэйтынг складе 8,50/10. На думку крытыкаў, пасьля выхаду кінастужкі ў сьвет, яна была няправільна зразуметая, але зь цягам часу задума Рыдлі Скота знайшла гледача. Фільм лічыцца візуальна выдатным навукова-фантастычным шэдэўрам. Metacritic, які выкарыстоўвае сярэдняўзважаны рэйтынг, прысвоіў фільму адзнаку 84 з 100 магчымых на аснове 15 крытычных водгукаў, што адпавядае ўсеагульнаму ўхваленьню[21].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.nytimes.com/movies/movie/5994/Blade-Runner/overview
- ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0083658/
- ^ а б https://www.filmaffinity.com/en/film358476.html
- ^ а б в г http://www.metacritic.com/movie/blade-runner
- ^ а б http://www.filmaffinity.com/en/film358476.html
- ^ а б в http://www.cinemarx.ro/filme/Blade-Runner-Vanatorul-de-recompense-7389.html
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.bbfc.co.uk/releases/blade-runner-film-0
- ^ http://www.sinemalar.com/film/909/bicak-sirti
- ^ а б в г д е ё ж з і к http://www.ofdb.de/film/281,Der-Blade-Runner
- ^ а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt0083658/fullcredits
- ^ http://www.beyazperde.com/filmler/film-1975/
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=5952&type=MOVIE&iv=Shows
- ^ http://www.dfi.dk/faktaomfilm/film/da/9068.aspx?id=9068
- ^ http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=1094
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=bladerunner.htm
- ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ а б «„Бягун па лязе“ вернецца з Харысанам Фордам у галоўнай ролі». Наша Ніва.
- ^ «From the Archives: 'Blade Runner' went from Harrison Ford's 'miserable' production to Ridley Scott's unicorn scene, ending as a cult classic». Los Angeles Times.
- ^ «The Mistake That Changed the History of Blade Runner». Gizmodo.
- ^ «Blade Runner (1982)». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бягун па лязе на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Бягун па лязе на сайце AllMovie (анг.)
- Бягун па лязе на сайце Rotten Tomatoes (анг.)