Бюлетэнь ЦК КПЗБ (1927)
беларуская газэта Заходняй Беларусі
«Бюлетэнь ЦК КПЗБ» — нелегальная камуністычная газэта, орган ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі для ўнутрыпартыйнай інфармацыі. Выдавалася з 20 студзеня 1927 да 1936 году ў Вільні на беларускай, расейскай, ідыш і польскай мовах звычайна 1 раз у месяц. Наклад да 5 тыс. асобнікаў.
Бюлетэнь ЦК КПЗБ | |
Тып | газэта |
---|---|
Краіна | |
Рэдактар | Анатоль Альшэўскі і Леапольд Родзевіч |
Заснаваная | 20 студзеня 1927 |
Закрытая | 1936 |
Палітыка | КПЗБ |
Мова | беларуская, расейская, ідыш і польская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Друкавала найбольш важныя пастановы ЦК КПЗБ, інструктыўныя матэрыялы па пытаньнях агітацыі, прапаганды і партыйнага будаўніцтва, тэзісы для дакладаў на сходах партыйных ячэек, асьвятляла дзейнасьць ЦК, яго аддзелаў і мясцовых партыйных арганізацыяў. Рэдагавалі газэту члены Бюро ЦК КПЗБ Анатоль Альшэўскі, Леапольд Родзевіч і інш.
Літаратура
рэдагаваць- Хаўратовіч, І. П. «Бюлетэнь ЦК КПЗБ» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 154