Бэньямін Баўмгартнэр
Бэньямін Баўмгартнэр (па-нямецку: Benjamin Baumgartner; нар. 22 красавіка 2000 году) — аўстрыйскі хакеіст, нападнік швайцарскага клюбу «Бэрн». У 2020 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» пад агульным 161-м нумарам.
Бэньямін Баўмгартнэр | ||
---|---|---|
Рост | 178 см[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 22 красавіка 2000[1] (24 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Бэрн | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 161, 2020 Нью-Джэрзі Дэвілз | |
Гульнявая кар’ера | 2018 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьНе зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Аўстрыі, яшчэ юнаком навучаўся хакею ў Швайцарыі. Запачаткаваў прафэсійную кар’еру ў складзе «Давосу» за час сэзону 2018—2019 гадоў. У той сэзон згуляў 20 матчаў, закінуўшы адну шайбу і аддаўшы чатыры асыстэнцкія пункты. 11 сакавіка 2019 году склаў свой першы кантракт з клюбам тэрмінам на тры гады. У сэзоне 2019—2020 гадоў у складзе каманды за 37 матчаў рэгулярнага сэзону зарабіў 27 пунктаў[2]. У выніку ў 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» пад агульным 161-м нумарам. Тым ня менш, аўстрыец застаўся ў Швайцарыі, але далучыўся да «Лязаны», а потым «Бэрну».