Бэнту-Гансалвэс
Бэ́нту-Ганса́лвэс (па-партугальску: Bento Gonçalves) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 121 тысячы чалавек[2]. Горад славіцца вырабам віна і мае мянушку «сталіцы віна Бразыліі».
Бэнту-Гансалвэс | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 11 кастрычніка 1890 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 690 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 54 | ||||
Паштовы індэкс: | 95700-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 29°10′15″ пд. ш. 51°31′8″ з. д. / 29.17083° пд. ш. 51.51889° з. д.Каардынаты: 29°10′15″ пд. ш. 51°31′8″ з. д. / 29.17083° пд. ш. 51.51889° з. д. | ||||
Бэнту-Гансалвэс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bentogoncalves.rs.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1875 годзе бразыльскі ўрад вырашыў стварыць у штаце чатыры новыя населеныя пункты, якія пераважна засялілі італьянскія імігранты. Адным з такіх паселішчаў была вёска Дона-Ізабэл. Першыя жыхары населенага пункту паходзілі з італьянскай правінцыі Трэнта. У наступныя дзесяцігодзьдзі колькасьць засяленцаў павялічылася за кошт новых каляністаў, гэтым разам з рэгіёнаў Вэнэта, Трэнтына і Лямбардыі. У 1890 годзе вёска атрымала статус гораду, а назва зьмянілася на Бэнту-Гансалвэс. Чыгуначная станцыя была пабудаваная ў 1919 годзе, а пазьней, з прыбыцьцём мігрантаў зь іншых краінаў Эўропы, пачалася індустрыялізацыя места.