Бутэрброд
луста хлеба зь ежай зьверху
Бутэрброд (лусьцень, лусьцік; ням. Butterbrot — хлеб з маслам) — закуска, якая ўяўляе сабой лусту хлеба, на якую кладуцца дадатковыя харчовыя прадукты (прычым не абавязкова масла). Існуе вялікая колькасьць відаў бутэрбродаў — ад клясычных з каўбасой або сырам да шматслойных з розных гатункаў мяса, гародніны, зеляніны й соўсаў або паштэтаў. Ад сэндвіча бутэрброд адрозьніваецца тым, што зьмяшчае толькі адзін кавалак хлеба (у той час як у сэндвічы начыньне заціснутая паміж двума кавалкамі хлеба). Бутэрброды шырока распаўсюджаныя, бо яны хуткія ў падрыхтоўцы й зручныя ў пераносцы.
Самы распаўсюджаны від бутэрбродаў — луста хлеба зь якім-небудзь з закусачных прадуктаў (сырам, вяндлінай, каўбасой, ікрой, мясам, рыбай, кансэрвамі).
Літаратура
рэдагаваць- «Wie mache ich ein Butterbrot?», in: Sebastian Dickhaut: Wie koche ich …?, München 2006, S. 200
- Kößling, Elke: Das Buch vom Butterbrot. ISBN 3-8025-1500-5