Бурлеск

літаратурны, драматычны ці музычны твор, які высьмейвае манэру сур’ёзных твораў

Бурле́ск (па-француску: burlesque, па-італьянску: burlesco, ад італ. burla — «жарт») — кшталт камічнай паэзіі, які сфармаваўся ў эпоху Адраджэньня. Камічны эфэкт бурлеска будуецца на стылістычнай неадпаведнасьці тэксту й тэмы: узвышаныя клясычныя сюжэты пераказваюцца прастамоўнымі выразамі і напаўняюцца штодзённымі побытавымі дэталямі (травесьція), альбо, наадварот, нейкая малазначная падзея апісваецца мовай эпічнай паэзіі (іраікамічная паэма).

Правобразам бурлескавай паэзіі была антычная «Батрахаміямахія» («Вайна жаб і мышэй»). У эпоху Адраджэньня бурлеск зьявіўся найперш у Італіі, дзе з жанрам зьвязаныя імёны Франчэска Бэрні, Алесандра Тасоні і Франчэска Брачаліні.

Найбольш значным падвідам бурлескных паэзіяў зьяўляецца пераказ Энэіды Вэргіліюса. Ён пачаўся напрыканцы XVII стагодзьдзя ў Францыі пісьменьнікам П. Скаронам («Вэргіліюс навыварат»).

У беларускай літаратуры да бурлескаў адносяцца Энэіда навыварат і Тарас на Парнасе.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Рагойша В. П. Бурле́ска // Літаратуразнаўчы слоўнік: Тэрміны і паняцьці. — Менск, 2009. — С. 31.