Булянка

рака ў Беларусі

Буля́нка, Бро́дак — рака ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці і Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Грыўды (прыток Шчары, басэйн Нёману). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Рака
Булянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Баравікі
Вусьце Грыўда
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць, Берасьцейская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 92 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Пачынаецца каля вёскі Баравікі Слонімскага раёну, цячэ раўніннай мясцовасьцю, упадае ў Грыўду каля вёскі Грыўда. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[2].

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 77

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 77