Аляксандар Булыка

(Перанакіравана з «Булыка А. М.»)

Алякса́ндар Мікала́евіч Булы́ка (нарадзіўся 18 сакавіка 1935 году, Селішча, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі мовазнавец, доктар філялягічных навук (1981), прафэсар, чалец-карэспандэнт АН Беларусі (1994[a]).

Аляксандар Булыка

лац. Alaksandar Bułyka
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1935(1935-03-18)[1] (89 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мовазнавец
Навуковая сфэра фанэтыка[2] і мовазнаўства[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1981)
Дзеці Галіна Булыка
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў БДУ (1959). Настаўнік (з 1959), у Інстытуце мовазнаўства АН (з 1962), загадчык аддзелу[b]. У КПСС з 1961.

Сябра Навуковага савету «Мова і грамадзтва» аддзяленьня мовы і літаратуры АН Расеі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналягічнай камісіі пры АН Беларусі, сябра камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненьні, чалец савету экспэртаў Беларускага вышэйшага сэртыфікацыйнага камітэту, чалец двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Сябра рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка»[b].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Галоўная тэма дасьледаваньняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфэсіянальнай), дасьледаваньні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанэтыкі, марфалёгіі, лексікалёгіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі.

Асноўныя працы

рэдагаваць

Асабістыя

рэдагаваць
  • «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970)
  • «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972)
  • «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—18 стст.» (Мінск, 1980)
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993)
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 тамах)
  • «Беларуска-рускі слоўнік для школ», «Руска-беларускі слоўнік для школ», «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (2005)

У суаўтарстве

рэдагаваць
  • «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970)
  • «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979)

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ па спэцыяльнасці мовазнаўства
  2. ^ а б усе зьвесткі на 2001 год

Літаратура

рэдагаваць