Байструк
Байструк (ж.р. бастра) — пазашлюбнае дзіця.
Становішча байструка ёсьць наступствам грамадзкага адхіленьня. Іншыя назвы: банкарт, букарт, бязбацькавіч і крапіўнік. Паводле звычаёвага права і хрысьціянскага кананічнага права, байструкі маюць абмежаваныя грамадзкія правы. Адсутнасьць догляду з боку прынамсі аднаго з бацькоў выклікае пашыранасьць жабрацтва сярод байструкоў. Могуць атрымаць правы на догляд і спадчыну ад бацькоў ў выпадку ўсынаўленьня (удачарэньня)[1]. Сярод байструкоў мае большае пашырэньне алькагалізм і нарказалежнасьць, самагубствы і раньняя плоцевая чыннасьць з пазашлюбнай цяжарнасьцю, нізкія вынікі ў навучаньні[2].
Беларусь
рэдагавацьЗгодна са Статутамі Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў байструкі належалі да стану нявольных сялянаў. У гарадах служылі нагляднікамі, прыбіральнікамі сьмецьця і гною, катамі і санітарамі ў шпіталях. Таксама складалі карныя і адмысловыя атрады ў войску. У сувязі з адсутнасьцю прызнаньня з боку прынамсі аднаго з бацькоў байструкі часта прыбягалі да жабрацтва і разбою. Атрымлівалі поўныя правы ў выпадку ўсынаўленьня (удачарэньня) або за заслугі перад дзяржавай[1].
За 2005—2013 гады доля байструкоў сярод народжаных зьнізілася з 24 да 16 %[3]. Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь, на жнівень 2018 году ў Беларусі налічвалася каля 300 000 байструкоў, якія складалі 1/6 дзяцей у краіне. Згодна са зьвесткамі Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту кожны 5-ы байструк знаходзіўся ў стане галечы, што ўдвая перавышала паказьнік для дзяцей у поўных сем’ях. Таксама байструкі складалі большасьць вязьняў адзінай дзіцячай турмы ў Беларусі, што месьцілася ў Бабруйску (Магілёўская вобласьць)[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ігар Чаквін. Бастры // Этнаграфія Беларусі: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, 1989. — С. 52-53. — 575 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-014-9
- ^ а б Рыгор Астапеня. Бязбацькавічы: гіганцкая праблема сучаснай Беларусі // «Наша ніва», 10 жніўня 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. 820 дзяцей пасьля ЭКА нарадзіліся ў краіне летась / адказн. Вікторыя Целяшук // Сямейная газэта. — 22 траўня 2014. — № 7 (11). — С. 6.
Гэта — накід артыкула па антрапалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |