Брычанскі раён
Брычанскі раён (па-малдаўску: Raionul Briceni) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Малдова з цэнтрам у мястэчку Брычаны.
Брычанскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Брычэнь |
Дата ўтварэньня | 2002 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 260 ± 1 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | MD-BR |
Код аўтам. нумароў | BR |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьРаён Басарабяска знаходзіцца напаўночным-захадзе Малдовы. Мяжуе з раёнамі Эдынэц і Окніца, а таксама з Румыніяй на захадзе і Ўкраінай поўначы. У Брычанскім раёне, каля вёскі Крыва знаходзіцца самая заходняя кропка Малдовы.
Насельніцтва
рэдагавацьНацыянальны склад 2004[2] | ||||
---|---|---|---|---|
малдаване - 55123 чал. | 70.65% | |||
украінцы - 19939 чал. | 25.55% | |||
расейцы - 2061 чал. | 2.64% | |||
румыны - 314 чал. | 0.40% | |||
цыганы - 187 чал. | 0.24% | |||
іншыя - 403 чал. | 0.52% | |||
агулам - 78027 чал. | 100.0% | |||
2003 год | 2004 год[3] | 2005 год | 2006 год | |
---|---|---|---|---|
Брычаны | 9 550 | 8 765 | 8 700 | |
Ліпканы | 6 150 | 5 465 | 5 500 | |
вёскі | 62 550 | 63 797 | 63 600 | 63 100 |
Агулам: | 78 250 | 78 027 | 77 800 | 77 300 |
Славутасьці
рэдагавацьКаля вёскі Крыва знаходзіцца пячора «Папялушка» (ro:Peştera Emil Racoviţă). Пячору знайшлі ў сакавіку 1977 году чэрнавіцкія спэлеолягі пад кіраўніцтвам У. П. Коржыка; уваход знаходзіцца на тэрыторыі Крыўскага гіпсавага кар’еру, пячора знаходзіцца пад зямлёй Малдовы і Ўкраіны; пячора ў гіпсу, лябірынтавага тыпу; атмасфэра загазаваная СО2, у некаторых месцах да 2—4 %; маецца некалькі дзясяткаў азёраў, калодзежаў — глыбінёю 12—15 м ; выбітныя «гліняныя» сталактыты, чорныя і чырвоныя розных адценьняў гліны; вялікія аб’ёмы галерэяў і заляў . Даўжыня пячоры — 90 200 м. Тэмпэратура паветра 8—10 °C. дасьледавалася Чарнавіцкім спэлеоклюбам «Трагладзіт», а пазьнеЙ, З 1984 год і кішынёўскім спэлеоклюбам «Абіс».