Брудзэў (Турэцкі павет)

вёска ў Турэцкім павеце Вялікапольскага ваяводзтва Польшчы

Брудзэў (па-польску: Brudzew) — вёска ў гміне Брудзэў Турэцкага павету Велікапольскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад Турка і за 120 км на ўсход ад Познані.

Брудзэў
польск. Brudzew
Герб Брудзэва
Першыя згадкі: 1252
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Велікапольскае
Павет: Турэцкі
Гміна: Брудзэў
Насельніцтва: 1620 чал. (2006)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 62-720
Нумарны знак: PTU
Геаграфічныя каардынаты: 52°5′58″ пн. ш. 18°36′15″ у. д. / 52.09944° пн. ш. 18.60417° у. д. / 52.09944; 18.60417Каардынаты: 52°5′58″ пн. ш. 18°36′15″ у. д. / 52.09944° пн. ш. 18.60417° у. д. / 52.09944; 18.60417
Брудзэў на мапе Польшчы
Брудзэў
Брудзэў
Брудзэў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://brudzew.pl/

Геаграфічна Брудзэў знаходзіцца на Турэцкім узвышшы, якое ў сваю чаргу ёсьць часткай Паўднёвавелікапольскае нізіны. Празь вёску працякае рака Келбаска (прыток Варты).

Перадгісторыя

рэдагаваць

У навакольлі Брудзэва знойдзена больш за 270 археалягічных стаянак. Найстарэйшыя (каля 10) датуюцца эпохай нэаліту і адносяцца да культуры лейкападобных кубкаў. Да лужыцкай культуры (бронзавы й жалезны вякі) адносяцца 77 стаянак, пшаворскай (рымскі пэрыяд) — 143. Раньнім сераднявеччам датуюцца 19, позьнім — 58 стаянак. Прыналежнасьць яшчэ 32 стаянак нявызначаная. Да таго ж зарэгістравана 6 могільнікаў (2 лужыцкай культуры, 3 пшаворскай, 1 раньняга сераднявечча).

У самім Брудзэве колькасьць знаходак невялікая. Археалягічныя раскопкі праводзіліся тут яшчэ перад 1-й сусьветнай вайной і ў 1958.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Брудзэў (Турэцкі павет)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў