Братэрскія магілы савецкіх ваяроў (Магілёў, Машэкаўскія могілкі)

Братэрскія магілы савецкіх ваяроў — два вайсковыя пахаваньні ў Магілёве, разьмешчаныя на Машэкаўскіх могілках.

Братэрская магіла

У першай магіле пахаваныя 43 ваяры, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх войскаў пры абароне ў 1941 годзе і вызваленьні ў 1944 годзе места. У 1965 годзе на магіле ўсталяваны абэліск.

Братэрскія магілы

У другой магіле пахаваныя 26 ваяроў, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх войскаў пры абароне ў 1941 годзе і вызваленьні ў 1944 годзе места. У 1974 годзе на магіле ўсталяваная стэла.

Літаратура

рэдагаваць