Бразгучка
Бразгу́чка (па-лацінску: Crotalus) — род зьмей у падсямействе ямкагаловых (Crotalinae). Прадстаўнікамі зьяўляюцца пераважна атрутныя зьмеі сярэдніх памераў. Максымальная даўжыня самых буйных відаў, бразгучцы рамбічнай (Crotalus adamanteus) і бразгучцы тэхаскай (Crotalus atrox), дасягае каля двух мэтраў. Характэрная для ўсіх відаў асаблівасьць — наяўнасьць хваставога пагрымка з абрагавелых кольцападобных ўтварэньняў, пры вібрацыі якіх узьнікае трэск — акустычны сыгнал, якім зьмяя папярэджвае ворагаў пры небясьпецы. Трашчоткі на канцы хваста няма толькі ў маладых асобін, а таксама ў адзінага з прастаўнікоў віда — каталінскай бразгучцы (Crotalus catalinensis) з вострава Санта Каталіна ў Каліфарнійскім заліве. Жыцьцёвы арэал бразгучак абмежаваны тэрыторыямі Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі.
Бразгучка | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Паўзуны |
Атрад | Лускаватыя |
Падатрад | Зьмеі |
Сямейства | Гадзюкавыя |
Падсямейства | Ямкагаловыя |
Род | Бразгучка |
Бінамінальная намэнклятура | |
Crotalus | |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бразгучка. ScienceDirect (анг.).