Брага́нса-Паўлі́ста (па-партугальску: Bragança Paulista) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 170 тысяч чалавек[2]. Горад славіцца сваімі традыцыйнымі каўбасамі. Таксама ў горадзе маецца аэрапорт імя Артура Сікейра.

Браганса-Паўліста
Герб Браганса-Паўлісты


Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 513,589 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 11
Геаграфічныя каардынаты: 22°55′8″ пд. ш. 46°32′33″ з. д. / 22.91889° пд. ш. 46.5425° з. д. / -22.91889; -46.5425Каардынаты: 22°55′8″ пд. ш. 46°32′33″ з. д. / 22.91889° пд. ш. 46.5425° з. д. / -22.91889; -46.5425
Браганса-Паўліста на мапе Бразыліі
Браганса-Паўліста
Браганса-Паўліста
Браганса-Паўліста
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.braganca.sp.gov.br

Гісторыя рэдагаваць

Горад быў закладзены 15 сьнежня 1763 году як паселішча побач зь невялікай капліцай і першапачаткова меў назоў Кансэйсан-ду-Жагуары. Ягоным заснавальнікамі былі Антонію Пірыш Пімэнтэл і ягоная жонка Ігнасія да Сылва Пімэнтэл. Да лютага 1765 году паселішча было афіцыйна зарэгістраванае і крыху зьмяніла сваю назву. У кастрычніку 1767 году яно атрымала статус вёскі, атрымаўшы назву Нова-Браганса, у гонар партугальскага места Брагансы. Да 1856 году вёска сталася горадам.

Спорт рэдагаваць

Гонарам места ёсьць футбольны клюб «Рэд Бул Брагантыну», які здабываў перамогу ў лізе штату і займаў высокія радкі ў розыгрышах чэмпіянату Бразыліі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць