Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы імя Ленінскага камсамолу Беларусі

тэатар у Берасьці

Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы імя Ленінскага камсамолу Беларусі — прафэсійны тэатар гораду Берасьця.

Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы
па-беларуску: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы імя Ленінскага камсамолу Беларусі
Асноўныя зьвесткі
Заснаваньне1944 (80 гадоў таму)
Узнагароды
Будынак тэатру
МесцазнаходжаньнеБерасьце, вул. Леніна, д. 21
52°5′26″ пн. ш. 23°41′10″ у. д. / 52.09056° пн. ш. 23.68611° у. д. / 52.09056; 23.68611Каардынаты: 52°5′26″ пн. ш. 23°41′10″ у. д. / 52.09056° пн. ш. 23.68611° у. д. / 52.09056; 23.68611
Кіраўніцтва
Дырэктар Аляксандар Козак
Мастацкі кіраўнік Аляксандар Козак
Сайтbresttheatre.info

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы. «Прымакі»

Створаны 1 кастрычніка 1944 року пастановай СНК БССР як Дзяржаўны тэатар юнага гледача імя Крупскай. Для працы ў тэатры ў Берасьце прыехалі выпускнікі чацьвертага курсу Маскоўскай гарадской тэатральнай вучэльні, вучні народнага артыста РСФСР Уладзімера Гатоўцава(ru), пэдагогаў Мікалая Свабодзіна(ru), Мікалая Цітушына, выхаваныя ў традыцыях мматаўскай школы.

10 кастрычніка 1944 року адбылося творчае хрышчэньне тэатру. У аднапавярховым каменным будынку, разьмешчаным у двары тэатру, быў паказаны спэктакль «Вечар старадаўніх вадэвіляў». У першай палове 1945 тэатар атрымаў назву Дзяржаўны тэатар імя Ленінскага камсамолу Беларусі. У 1945 року было падрыхтавана яшчэ тры спэктаклі: «Гульня каханьня і выпадкаў» П’ера Марыво, «Кароль-алень» Карлё Гоццы, «Мяшчане(ru)» Максіма Горкага. Мастацкім кіраўніком новага тэатру быў прызначаны рэжысэр Мікалай Міцкевіч.

Рэпэртуарны плян тэатру на 1946 р. складаўся з спэктакляў «Вясна ў Маскве» Віктара Гусева(ru), «Юнацтва бацькоў» Барыса Гарбатава(ru), аднаўленьне «Мяшчанаў» Максіма Горкага і канцэртнай праграмы. У трупе тэатру налічвалася 22 чалавекі: Георгі Волкаў, Ю. Уласаў, М. Вінаградаў, К. Айвазоўская, К. Катоўская, П. Рокатаў, І. Болатава, У. Говар-Бандарэнка, В. Мірская-Багданава, В. Мірскі, І. Фрэйдзін, Зінаіда Курдзянок, С. Гурыч і іншыя.

Станаўленьне тэатру адбывалася цяжка. Часта мянялася адміністрацыйнае кіраўніцтва тэатру, прыяжджалі і ад’яжджалі акторы. У 1946 р. адбылася зьмена галоўнага рэжысэра: замест М. Міцкевіча, якога запрасілі працаваць у Віцебск, рэжысэрам стаў Ю. Рашымаў. Ён запрасіў у тэатар дасьведчаных актораў, сярод якіх была заслужаная артыстка РСФСР В. Багданава.

Летам 1948 г. тэатар выяжджаў на гастролі ў Менск, дзе былі паказаны спэктаклі «Маладая гвардыя» Аляксандра Фадзеева, «Чужое дзіця» Васіля Шкваркіна(ru), «Сын» В. Патапава й іншыя. Гастролі былі няўдалыя. Адной з прычын было тое, што за год у тэатры зьмянілася 6 рэжысэраў. У пачатку 1949 р. камітэт па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў БССР вырашыў аб’яднаць Берасьцейскі й Магілёўскі драмтэатры ў адзін калектыў, які ўзначаліў А. Міронаў. У трупу Берасьцейскага тэатру ўліліся артысты апошняга калектыву, выканаўцы зь іншых тэатраў.

Тагачасны тэатар у Берасьці вызначала героіка-рамантычная тэматыка, якая прадстаўлялася пастаноўкамі па п’есах «Маладая гвардыя» Фадзеева, «Ірынка» Чорнага, «Як гартавалася сталь» Астроўскага, «Канстанцін Заслонаў» Маўзона, «Авадзень» Войніч і іншыя. Шырока ставілася клясыка.

Пасьля ХХ зьезду КПСС ў рэпэртуары тэатру зьявіліся п’есы, у якіх акторы мкнуліся асэнсаваць недалёкую гістарычную мінуўшчыну. Да такіх можна аднесьці п’есу У. Козела «Кветка шчасьця». У гэты пэрыяд ставяць у тэатры спэктаклі па творах Аляксей Арбузава, Віктара Розава, Аляксандра Галіча, Яўгена Шварца й іншых.

У гэты пэрыяд тэатар у сваёй працы працягвае зьвяртацца да ваеннай тэматыкі, беларускай драматургіі, замежнай клясыкі. У атмасфэры аднаўленьня ленінскага стылю кіраўніцтва вялікую цікавасьць выклікала асоба правадыра, і кожны тэатар імкнуўся паставіць спэктакль адпаведнай тэматыкі.

У 1956 р. тэатар перабраўся ў памяшканьне па вул. Вароўскага, 13, але ў ліпені 1957 будынак быў у аварыйным стане. Другая палова 1950-х рокаў была ня вельмі ўдалай у творчым жыцьці тэатру. Часта зьмяняліся рэжысэры, пагоршылася якасьць спэктакляў, мяняліся кадры, зьбяднеў рэпэртуар. На рэспубліканскім тэатральным фэстывалі ў 1957 р., прысьвечаным 40-годзьдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, Берасьцейскі тэатар быў на апошнім месцы.

З 1963 да 1968 року пры тэатры працавала група лялечнікаў, на базе якой быў утвораны асобны тэатар лялек.

У 1970-я рокі асноўнае месца ў рэпэртуары тэатру займала сучасная савецкая драматургія. Былі пастаўлены спэктаклі Георгія Капралава(ru) і Сямёна Туманава(ru) «Трэцяя варта», Леаніда Малюгіна(ru) «Старыя сябры», Барыса Васільева «А зоры тут ціхія», Валерыя Шаўрына(ru) «Мае знаёмыя», Андрэя Макаёнка «Трыбунал», Эміля Брагінскага(ru) і Эльдара Разанава «Таварышы на службе».

Перабудова, якая пачалася ў СССР у сярэдзіне 1980-х, закранула ўсе сфэры жыцьця грамадзтва, у тым ліку і тэатральную. У 1991 року калектыў тэатру прыняў рашэньне адмовіцца ад імя ЛКСМБ (потым імя было вернута) і стаў абласным тэатрам драмы. З 1989 да 1995 рр. будынак тэатру знаходзіўся на рэканструкцыі.

З 1995 тэатар мае назву «Абласны тэатар драмы і музыкі». У ягоным складзе зьявіўся сымфанічны аркестар.

У 2005 тэатру прысвоенае званьне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусі». У 2011 — статус акадэмічнага.

З 1996 году тэатар зьяўляецца арганізатарам міжнароднага фэстывалю «Белая вежа».

Кіраўніцтва

рэдагаваць

Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысэры

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Бакіевіч Р. М. Брэсцкі тэатр драмы і музыкі// Тэатральная энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. С. ― Мн., 2002. ― 169—179.
  • Брестский обласной русский театр имени Ленинского комсомола Белоруссии. ― Мн., 1974.
  • Волчецкий Л. П. Годы, спектакли, роли… ― Мн., 1974.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Е000002