Берасьцейскі абласны тэатар лялек

Берасьцейскі абласны тэатар лялек — лялечны тэатар у Берасьці, які зьявіўся ў 1963 року. На час рэканструкцыі асноўнага будынку разьмяшчаецца па адрасе Партызанскі праспэкт, 15[2].

Берасьцейскі абласны тэатар лялек
Месцазнаходжаньне Берасьце, прасп. Партызанскі, 15
Дырэктар Тамара Паўлюковіч[1]
Мастацкі кіраўнік Міхаіл Шавель[1]
Рэжысэр-пастаноўшчык Аліса Ярмак
Сайт www.puppet-brest.by

Мінуўшчына

рэдагаваць

Датай пачатку існаваньня тэатру лічыцца 1963 рок, калі пры Берасьцейскім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ паўстала трупа лялечнікаў пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры БССР Леаніда Ваўчэцкага і заслужанай артысткі БССР Аляксандры Асторынай.

У 1964 року калектыў узначаліў рэжысэр Аляксандар Сярогін. У 1968 група пераўтвораная ў самастойны тэатар лялек, які дэбютаваў спэктаклем «Салдат Даніла» («Птушынае малако») Алены Тудароўскай(ru) і Будзіміра Мятальнікава(ru).

У 2007 року тэатру прысвоенае званьне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»[3].

У чэрвені 2010 року пачалася рэканструкцыя будынку тэатру па вуліцы Леніна, 56[4][5]. На кастрычнік 2016 року рэканструкцыя не завершаная.

Тэатар зьяўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднага фэстывалю тэатраў драмы і лялек «Белая вежа»[6]. У будынку тэатру разьмяшчаецца таксама штаб-кватэра Беларускага цэнтру УНІМА(fr)[7].

  1. ^ а б Татьяна Гапеева. Михаил Шавель вернулся в Брестский театр кукол // Брестская газета. — 20-26 февраля 2015. — № 8 (636).
  2. ^ Брестский Театр кукол (кукольный театр). Афиша (рас.) БрестСити. Новости Праверана 5 кастрычніка 2016 г.
  3. ^ Брестский театр кукол (рас.) TOMIN.BY Праверана 5 кастрычніка 2016 г.
  4. ^ Продолжается реконструкция кукольного театра в Бресте (фото) (рас.) БрестСити. Новости Праверана 5 кастрычніка 2016 г.
  5. ^ Бунеева, Людмила (13 жніўня 2010) Действо начинается на улице (рас.). Вечерний БрестПраверана 5 кастрычніка 2016 г.
  6. ^ Аб тэатры. Берасьцейскі тэатар лялек. Праверана 5 кастрычніка 2016 г.
  7. ^ Беларускі цэнтр «UNIMA». Берасьцейскі тэатар лялек. Праверана 5 кастрычніка 2016 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць