Беразавік
Беразавік — балота на паўночным захадзе Беларусі, на тэрыторыі Вялейскага раёну Менскай вобласьці і Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці, большай часткай у вадазборы ракі Сьпегліца, часткова ў вадазборы возера Вішнеўскае.
Нізіннага (62%), верхавога (30%), пераходнага (2%), зьмяшанага (6%) тыпаў. Плошча 7,8 тыс. га, у межах прамысловых адкладаў 5,3 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,7 мэтраў, сярэдняя 1,8 мэтра, ступень раскладаньня нізіннага тыпу 31%, верхавога — 25%, зольнасьць адпаведна 10,2 і 4,2%. Першасныя запасы торфу — 18100000 тонаў. Ёсьць адклады сапрапэлю магутнасьцю да 2,5 мэтраў.