Београдски синдикат

«Београдски Синдикат» (па-сэрбску: Београдски Синдикат / Beogradski Sindikat, Бялградзкі сындыкат) — сэрбскі гіп-гоп гурт, што існуе з 1999 року. Складаецца з 11 удзельнікаў.

Београдски Синдикат

Beogradski Sindikat
Гады 1999—ц.ч.
Месца ўтварэньня Бялград, Сэрбія
Мова сэрбская
Жанр гардкор-рэп, палітычны гіп-гоп, сэрбскі гіп-гоп
Удзельнікі
beogradskisindikat.com

Гісторыя

рэдагаваць

Афіцыйна датаю заснаваньня лічыцца 21 сакавіка 1999, калі гурт упершыню выступіў ў клюбе КСТ. Паўстала ў выніку зьліцьця рэп-камандаў «Ред Змаја» ды «ТУМЗ», а таксама далучэньня выканаўца Flex. На першапачатковым этапе выступы адбываліся ў невялікіх клюбах. Зь цягам часу каманда пачала больш сур’ёзную працу дзякуючы далучэньню Шэфа Сале. 2000 року пачаўся выпуск першых дыскаў зь песьнямі гурту. Тым жа рокам «Синдикат» выступіў на фэсьце ў Нові Садзе, а напрыканцы року выпусьціў першы сынґл «Дивлина» (па-сэрбску: Дзікунства). Празь некалькі месяцаў выйшаў другі сынґл «БС! БС!», і абедзьве песьні сталі гітамі. У траўні 2001 року гурт выступіў на музычным фэсьце ў Нансі, а праз кілька тыдняў даў канцэрт у Бялградзе на пляцы Рэспублікі. Улетку быў зьняты відэакліп на песьню «Дивлина», рэжысэрам якога стаў Дола Ізногуд. У лістападзе быў скончаны збор матэрыялў для альбому «БСССТ… Тишинчина!», які выйшаў у пачатку 2002 року.

Пасьля выйсьця першага альбому каманда дала канцэрты ў Бялградзе й Нові Садзе, а напрыканцы арґанізавала ґастролі па краіне. У верасьні 2002 року быў выпушчаны трэці сынґл «Говедина» (па-сэрбску: Ялавічына), які атрымаў скандальную вядомасьць. У ім высьмейвалась палітычная вярхушка Сэрбіі, і пра кожнага палітыка было згадана хоць бы ў адным радку. Праз рок Шкаба, фронтмэн гурту, выпусьціў сольны альбом «Сам», у той час як «Синдикат» пачаў запісваць другі альбом. 2004 року ў гурт прыйшоў Аляксандар Протыч, які перапрацаваў некалькі песень, дадаўшы туды кілька электронных сэмплаў. 2005 року выйшаў другі альбом «Сви заједно» (па-сэрбску: Усе разам).

Канцэрты праходзілі зь вялікім посьпехам, і натхненны гэтым гурт выпусьціў некалькі кліпаў на песьні «Алал вера» (па-сэрбску: Малайчына), «Ја у животу имам све» (па-сэрбску: Я ў жыцьці маю ўсё) ды «Део прошлости» (па-сэрбску: Частка мінулага). Тым часам Шкаба выпусьціў яшчэ адзін сольны альбом «PVO». У 2006 годзе выходзіць яшчэ адзін сынґл гурту «Они су», у запісе якога прыняў удзел DJ Iron. Сынґл зноўку выклікаў масавы рэзананс у супольнасьці — у песьні іншасказальна апісвалася цяжкае становішча краіны, а таксама крытыкаваўся ўрад. На песьню быў зьняты і кліп.

Да пачатку чэмпіянату Эўропы па водным поле выйшла песьня «Ми смо та екипа» (па-сэрбску: Мы тая каманда), якая стала афіцыйным гімнам зборнае Сэрбіі ня толькі па водным поле, але й па футболе. Пасьля чэмпіянату Эўропы быў адзьняты кліп, у якім прысутнічалі відэафраґмэнты гульняў зборнае Сэрбіі й яе сустрэчы ў Бялградзе (сэрбы сталі чэмпіёнамі Эўропы). 2007 року Шэф Сале выпускае свой сольны альбом «Први удар» (па-сэрбску: Першы ўдар), а Шкаба выпускае цягам трох наступных рокаў «Ремек Дело» (па-сэрбску: Рэмейк справы), «Десет дина гласа на матрици» (па-сэрбску: Крык дзесяці выдмаў у матрыцы) й «Музика за демонстрације» (па-сэрбску: Музыка на дэманстрацыі). 8 лютага 2009 гурт eпершыню выступіў у Расеі, даўшы канцэрт у маскоўскім клюбе «Точка».

У верасьні 2009 року на альбоме расейскага гурту «25/17» «Только для своих» (па-расейску: Толькі для сваіх) выходзіць сумесны трэк «Синдиката» з гэткімі рэп-выканаўцамі, как, уласна, «25/17», а таксама «ГРОТ» ды D-Man 55 «Мы победим!» (па-расейску: Мы пераможама!). Ён быў запісаны, як адзначыў Андрэй Бледны, удзельнікам гурту «25/17», у рамках расейска-сэрбскага сяброўства.

2010 року выйшаў альбом «Дискретни хероји» (па-сэрбску: Невядомыя героі). 28 красавіка 2012 року гурт выступіў з канцэртам на Бялградзкай Арэне. Кілька дзён пасьля выйшаў сёмы альбом «Бесконачно» (па-сэрбску: Бясконца).

  1. Блажа «Жобла» Вуёвіч
  2. Огнен «Огі» Янкавіч
  3. Марка «Дэда» Джурыч
  4. Дарка «Дарэ» Мар’янавіч
  5. Бошка «Шкаба» Чыркавіч
  6. Джорджэ «Джола-Джола» Ёванавіч
  7. Уладзімер «Дайс» Чорлука
  8. Феджа «MC Flex» Дымавіч
  9. Аляксандар «Шэф Сале» Караджынавіч
  10. Аляксандар «Прота» Протыч
  11. Стэфан «DJ Iron» Новавіч
  12. Остая «Льяксе» Лазаравіч

Дыскаґрафія

рэдагаваць

Узнагароды й намінацыі

рэдагаваць
Рок Узнагарода Катэґорыя Вынік
2010 Сэрбскі Оскар папулярнасьці E-Oscar Намінацыя

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць