Бошка Чыркавіч (па-сэрбску: Бошко Ћирковић; 4 сьнежня 1976, Бялград, СФРЮ) — сэрбскамоўны рэпэр, біт-мэйкер ды прадуцэнт. Бошка ё калюмністам у Вечерње новости, які піша пад калёнаю Контра[1].

Škabo
Бошка Чыркавіч
Škabo на канцэрце, 2012 рок
Дата нараджэньня 4 сьнежня 1976
Месца нараджэньня Бялград, СФРЮ
Прафэсія рэпэр, музычны прадусар, журналіст
Гады дзейнасьці 1997 — дагэтуль
Жанры сэрбскі гіп-гоп
Інструмэнты голас
Гурты Београдски синдикат
Супрацоўніцтва PKS, Bad Copy, Wikluh Sky, Gru, Marchelo
Лэйблы Prohibicija, Magmedia
Сайт cetnix.com/shkabo

Кар’ера рэдагаваць

У гіп-гоп прыйшоў у 1997 годзе, калі стаў удзельнікам гурту «Ред Змаја», а праз два рокі з васьмю сябрамі стварыў калектыў «Београдски синдикат». Удзельнічаў у запісе трох альбомаў гурту як бітмэйкэр і аўтар тэкстаў, таксама выпусьціў чатыры сольных альбомы і адзін альбом уласнага гурту PKS (у якой выступае ягоная жонка). У 2010 годзе Бошка, DJ Iron, Жобла (кузэн Škabo) ды Марлон Брутал заснавалі гурт «Фантастична четворка» (па-сэрбску: Фантастычная чацьверка).

Па-за музычнаю кар’ераю рэдагаваць

З 2001 па 2005 рокі быў вядоўцам на радыё Студэнцкага культурнага цэнтру ў Бялградзе (у прыватнасьці, аўтарам праґрамы Сындыкальны тэрмін, прысьвечанай гіп-гопу). Цяпер вядзе праґраму «Тречи пут» (па-сэрбску: Трэці шлях) на радыё РТС 202. У 2003 годзе працаваў у ґазэце «Глас явности», цяпер вядзе сваю калёнку ў ґазэце «Вечерње новости» пад назваю «Контра». Таксама супрацоўнічае з сэрбскімі выданьнямі часопісаў MAXIM ды Playboy, публікуючы там навіны музыкі. Мае вышэйшую эканамічную адукацыю і ё заснавальнікам страхавое кампаніі «Магмедиа» па абароне інтэлектуальнае ўласнасьці. Таксама зьняўся ў фільме Борыса Малаґурскага «Цяжар ланцугоў», прысьвечанага гісторыі распаду Югаславіі.

Дыскаґрафія рэдагаваць

У складзе БС рэдагаваць

Сольныя альбомы рэдагаваць

У складзе ПКС рэдагаваць

Дуо ПКС:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Контра. Вечерње новости. Праверана 25. 5. 2011. г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць