Белы журавель
Жураве́ль бе́лы або стэрх (Grus leucogeranus) — вялікі журавель, які гняздуе ў каляпалярных раёнах Якутыі і Заходняе Сыбіры, а на зіму мігруе ў Кітай, Індыю ды Іран.
Белы журавель | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Жывёлы (Metazoa) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Птушкі (Aves) |
Надатрад | Кілегрудыя (Neognathae) |
Атрад | Жураўлепадобныя (Gruiformes) |
Сямейства | Жураўліныя (Gruidae) |
Род | Журавель (Grus) |
Від | Журавель белы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Grus leucogeranus Pallas, 1773 | |
Стэрхі знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня і занесеныя ў Чырвоную кнігу Міжнароднага зьвязу аховы прыроды. Колькасьць якуцкае папуляцыі віду ацэньваецца прыблізна ў 2900—3000 асобінаў, заходнесыбірскае — каля 20 асобінаў.
Гняздуе і зімуе на забалочаных тэрыторыях, дзе харчуецца карэньнем ды воднымі расьлінамі[1].
Вышыня каля 140 см, размах крылаў 210—230 см, вага 5—8,6 кг. Пер’е ў пярэдняй частцы галавы вакол вачэй і дзюба адсутнічаюць, скура ў гэтым месцы ў дарослых птушак пафарбаваная ў яскрава-чырвоны колер. Рагавіца вачэй чырванаватая або бляда-жоўтая. Дзюба даўгая (найдаўжэйшая з усіх журавоў), чырвоная, на канцы пілападобна зазубраная. Апярэньне большай часткі цела белае, за выняткам чорнага махавага пер’я першага парадку на крылах. Ногі доўгія, чырванавата-ружовыя[2].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Птицы СССР. Курообразные, журавлеобразные / В.Д. Ильичев, В.Е. Флинт. — Л.: Наука, 1987. — 528 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБелы журавель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў