Белорусская земля
«Белорусская земля» (па-беларуску: Беларуская зямля) — грамадзка-палітычная, літаратурная і пазапартыйна-народная газэта. Выдавалася ў 1918 годзе ў Менску на расейскай мове. Афіцыйны выдавец — Саюз беларускіх арганізацыяў, фактычна зьяўлялася органам Народнага сакратарыяту БНР.
Белорусская земля | |
Белорусская земля | |
Тып | газэта |
---|---|
Выдавец | Саюз беларускіх арганізацыяў |
Заснаваная | 20 лютага 1918 году |
Закрытая | 1918 рок |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра |
Заснаваная 20 лютага 1918 году (плянавалася выдаваць 2 разы на тыдзень), 1 сакавіка 1918 году выйшаў 1-ы нумар. Друкавала дакумэнты выканкаму Рады Ўсебеларускага зьезду, пастановы, загады і аб’явы Народнага сакратарыяту й падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячоў нацыянальнага руху. Апублікавала (№ 1) «Мэмарандум Народнага сакратарыяту Беларусі прадстаўніку Вышэйшай нямецкай акупацыйнай улады», «Устаўную грамату да народаў Беларусі», загад № 1 выканкаму Рады Ўсебеларускага зьезду, артыкул А. І. Цвікевіча «Лёс Беларусі» і інш. Выйшлі некалькі нумароў газэты.
Літаратура
рэдагаваць- Башко, П. К. «Белорусская земля» / П. К. Башко Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 — С. 6.