Сядзіба Ададурава

(Перанакіравана з «Белая дача»)
сядзіба
Сядзіба Ададурава, Белая дача
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°51′6.4″ пн. ш. 27°30′32.35″ у. д. / 53.851778° пн. ш. 27.5089861° у. д. / 53.851778; 27.5089861Каардынаты: 53°51′6.4″ пн. ш. 27°30′32.35″ у. д. / 53.851778° пн. ш. 27.5089861° у. д. / 53.851778; 27.5089861
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Дата заснаваньня другая палова XIX ст.
Статус ахоўваецца дзяржавай
Сядзіба Ададурава, Белая дача на мапе Беларусі
Сядзіба Ададурава, Белая дача
Сядзіба Ададурава, Белая дача
Сядзіба Ададурава, Белая дача
Сядзіба Ададурава, Белая дача на Вікісховішчы

Сядзі́ба Ададу́рава, Бе́лая да́ча — гарадзкая сядзіба, якая месьціцца ў Менску ў мікрараёне Курасоўшчына. Зьяўляецца помнікам архітэктуры сядзібна-паркавай архітэктуры нэаклясыцызму.

Гісторыя

рэдагаваць

Сядзіба была пабудаваная ў другой палове XIX стагодзьдзя начальнікам Лібава-Роменскай чыгункі, інжынэрам Мікалаем Ададуравым. Вакол дачы паступова ўтварылася невялікае селішча — Засьценак Ададурава, у якім напачатку XX стагодзьдзя пражывалі 70 чалавек[1].

Падчас расейска-японскай вайны 1904—1905 гг. дом Ададурава быў асьвячоны пад шпіталь для хворых і параненых, якія паступалі з поля бою.

Пасьля другой сусьветнай вайны ў сядзібным доме была спартовая база футбольнага клюбу «Дынама». У 1980-я гады дом рэстаўрыраваны паводле праекту Менскіх навукова-рэстаўрацыйных майстэраняў.

З 1990 году ў будынку знаходзіўся цэнтар беларускага фальклёру. На сёньняшні дзень далейшы лёс будынка ня вырашаны.

Літаратура

рэдагаваць
  • Чарняўская Т.І., Етчык Я.Л. Памяць. Мінск, кніга 2 — Мн., Белта, 2002

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000041

  Сядзіба Ададуравасховішча мультымэдыйных матэрыялаў