Аляксандар Ждановіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ждановіч.
Алякса́ндар Ві́ктаравіч Ждано́віч (нарадзіўся 24 чэрвеня 1964 году) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно. З 1996 году вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].
Аляксандар Ждановіч | |
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) на Дні роднай мовы. 19.02.2015 | |
Дата нараджэньня | 24 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, артыст |
Месца працы | |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0955562 |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 году вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім тэлебачаньні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Сьвята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасьля арышту ў лістападзе 2020 г. [4][5] Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фэстывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[6].
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатру лялек. Маюць двух сыноў[7].
- Прытрымліваецца царкоўных пастоў, лёгка адмаўляецца ад мяса. Як сам кажа, таму гэткі худы[2].
- Займаецца маляваньнем. На сваё 40-годзьдзе арганізаваў выставу сваіх малюнкаў супольна зь дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1982 — Купальская ноч — Васілёк
- 1989 — Высокая кроў
- 1991 — Запісы маладога ўрача — жаніх
- 1992 — Белыя адзежы
- 1993 — Ня хочу жаніцца!
- 1993 — Хачу ў Амэрыку
- 1996 — Зь пекла ў пекла
- 1996 — Птушкі бяз гнёздаў
- 1998 — Прывітаньне ад Чарлі-трубача
- 1998 — Забіць ліцадзея
- 1999 — Пракляты ўтульны дом
- 1999 — Паскораная дапамога
- 1999 — Рэйнджэр з атамнай зоны
- 1999 — Каменская-1 — Лыкаў
- 2004 — Мужчыны ня плачуць
- 2004 — На безыменнай вышыні
- 2005 — Глыбокая плынь
- 2005 — Прызваньне — Кураў
- 2006 — Выклік-2 — Курдзюмаў
- 2006 — Спакуса — Вадзім Нявінны
- 2009 — Суд
- 2009 — Тэрарыстка Іванова — Валодзя Дзеравянка
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Маляваныч в детстве мечтал стать милиционером Натальля Явід, «Вечерний Минск» 10 верасьня 2004
- ^ а б Александр Жданович: «В жизни я — Маляваныч!» Жан Содэль, «Вечерний Минск», № 192—193 (11164—11165) 1 верасьня 2006
- ^ Вечерний сказочник Ірына Завадзкая, «Советская Белоруссия», № 244 (22154) 24 сьнежня 2004
- ^ Працоўная група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады Беларусі Мониторинг преследований по основаниям, связанным с религией, во время политического кризиса в Беларуси Царква і палітычны крызіс у Беларусі Праверана 2021-03-31 г.
- ^ Свято-Елисаветинский монастырь выгнал “Маляваныча” — но “не за политику”. Еврорадио (2020-11-25). Праверана 2021-03-31 г.
- ^ nashaniva.by(недаступная спасылка)
- ^ Два имени — одно лицо Анатоль Смольскі, «Белорусская Деловая Газета», № 1476 2 лістапада 2004