Зьніч (тэатар)
Белару́скі паэты́чны тэа́тар аднаго́ акто́ра «Зьніч» — тэатар у Менску, які працуе выключна ў жанры монаспэктаклю, адзіны ў Беларусі падобнага тыпу[1]. Асноўны рэпэртуар складаюць творы беларускіх аўтараў і ўзорныя прадстаўнікі сусьветнай клясыкі. Спэктаклі ладзяцца па-беларуску.
Зьніч | |
Асноўныя зьвесткі | |
---|---|
Заснаваньне | 1989 |
Будынак тэатру |
Мінуўшчына
рэдагавацьТэатр аднаго актора «Зьніч» заснаваны ў 1989 року кіраўніцтвам Белдзяржфілярмоніі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларускай ССР. Заснавальніца і мастачкая кіраўніца — Галіна Дзягілева. Першы спэктакль „Выгнаньне ў рай“ паводле п’есы Н. Рапы тэатар прадставіў 10 верасьня 1990 року ў Сафійскім саборы Полацку. Афіцыйна зарэгістраваны 21 лютага 1991.
Ня маючы ўласнай сцэны, тэатар працаваў на пляцоўках у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Тэатры юнага гледача ды іншых. З 1995 року паказвае спэктаклі ў касьцёле сьвятога Сымона і сьвятой Алены.
Тэатар «Зьніч» неаднаразова прадстаўляў беларускае тэатральнае мастацтва за мяжой, рабіўся прызэрам і ляўрэатам шматлікіх тэатральных фэстываляў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра „Зніч“ Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра Беларусь у асобах і падзеях. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 14 кастрычніка 2022 г.
Літаратура
рэдагаваць- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 622. — 704с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0496-9
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- Т. М. Команава. Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра „Зьніч“ // Тэатральная Беларусь у 2-х тамах: Энцыклапедыя / Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1: А-К. — С. 126—128. — ISBN 985-11-0255-5 (т. 1), ISBN 978-9851102545