Беларускі народ (1919)
беларуская газэта 1919 року
«Белару́скі наро́д» (па-расейску: «Бѣлорусскій Народъ») — сацыялістычная, літаратурная, грамадзкая і эканамічная газэта, заснаваная Міністэрствам беларускіх справаў у Летуве. Выдавалася з 2 лютага 1919 году ў Горадні на беларускай і расейскай мовах. Выйшлі 2 нумары. Рэдактар-выдавец: М. О. Засецкі.
Беларускі народ | |
Тып | газэта |
---|---|
Галоўны рэдактар | М. О. Засецкі |
Заснаваная | 2 лютага 1919 |
Закрытая | 5 лютага 1919 |
Палітыка | Міністэрства беларускіх справаў у Летуве |
Мова | беларуская, расейская |
Штаб-кватэра | Горадня, Сафійская вул., 26 |
Літаратура
рэдагаваць- Профессоръ М. В. Довнар-Запольскій. Основы Государственности Бѣлорусіи. — Гродна: Изданіе Министерства Бѣлорусскихъ Дѣлъ, 1919. — С. 15. — 18 с.
- Ліс, А. С. «Беларускі народ» / А. С. Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 438.