Беларускі зьезд Віленшчыны і Гарадзеншчыны
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Беларускі зьезд Віленшчыны і Гарадзеншчыны — зьезд прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці Віленшчыны і Гарадзеншчыны 9—10 чэрвеня 1919 году, скліканы па ініцыятыве групы беларускіх палітычных дзеячоў на чале з Браніславам Тарашкевічам. Прысутнічала 125 дэлегатаў. На зьезьдзе быў выказаны давер ураду БНР і абраная Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны.